суббота, 19 февраля 2022 г.

Не маўчым па-беларуску!

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская  мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

У мінулым годзе на нашых старонках мы распачалі запаўняць Літаратурную карту Беларусі, якую вырашылі пакінуць адкрытай і жывой, бо колькасць тых творчых асоб, што ўзбагачаюць нашу літаратурную спадчыну, дзень за днём павялічваецца. Таму напярэдадні Свята мовы мы нагадваем пра праект і запрашаем усіх сваіх чытачоў далучацца, каб такім чынам аб'яднаць лепшых Майстроў слова нашай краіны. Створым Літаратурную карту Беларусі разам!


У скарбонцы школьных бібліятэкараў сталіцы да Дня роднай мовы ўжо сабрана пэўная колькасць  цікавых, займальных, грунтоўных - разнастайных мерапрыемстваў у дапамогу адукацыйнаму працэсу. Сення мы папаўняем яе цыклам прэзентацый "НАША МОВА" для малодшых школьнікаў ад Ірыны Леанідаўны Кузьмянок, у мінулым бібліятэкара ДУА "Сярэдняя школа № 4 г. Мінска".

А сёння, напярэдадні свята, мы запрашаем усіх зазірнуць у школьныя бібліятэкі горада Мінска, каб падглядзець цікавае і скласці невялікі беларускамоўны слоўнічак "У школьнай бібліятэцы":


Бібліятэка ДУА "Сярэдняя школа № 46 г. Мінска":

Ах, валошкi, васiлькi! Кветкi  ярка-сiнiя!
Вы, прыгожыя заўжды,
Як Радзiма, мiлыя!







Аматар чытання Сымонка жыве ў бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа № 168 г. Мінска",













а на кніжных паліцах знайшоў месца слуцкі пояс.



У бібліятэцы ДУА "Гімназія № 16 г. Мінска" не першы год жыве і сустракае чытачоў дамавік Куздрамчык з чароўнай лямпай.








Газнічку і чарнільніцу з пяром вы знойдзеце ў бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа № 54 г. Мінска".










У бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа № 197 г. Мінска" аматараў казак сустракае пеўнік,








а ахвочых пачытаць пра прыроду - жабка.











Утульная канапа для маленькіх чытачоў чакае хлопчыкаў і дзяўчынак у бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа № 4 г. Мінска".










Гліняны збан і саламяная лялька аздабляюць інтэр'ер бібліятэкі ДУА "Сярэдняя школа № 162 г. Мінска".









Адшукаеце чароўнае дрэва з вавёркай і









карціну з саломкі ў бібліятэцы ДУА "Гімназія № 38 г. Мінска".














А ў школьнай бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа № 137 г. Мінска імя П. М. Машэрава" ёсць каляндар па-беларуску на кожны дзень і гліняная птушка-свістулька.









Скарбонка загадак  чакае чытачоў у бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа № 46 г. Мінска".










Пачуеце, як спявае птушачка, і 












пабачыце на свае вочы папірус у бібліятэцы ДУА "Гімназія № 21 г. Мінска".











Надаюць утульнасць вышыванкі і













сухацветы ў бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа № 141 г. Мінска".











Такі вось Коцік-кнігалюб жыве ў бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа № 11 г. Мінска".



Дзядуля-лесавічок абраў месцам жыхарства бібліятэку ДУА "Гімназія № 5 г. Мінска".













Магутнага зубра і











разумную саву сустрэнеце ў бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа № 203 г. Мінска".














Анёлкі ахоўваюць спакой біліятэкі ДУА "Сярэдняя школа № 172 г. Мінска".









А ў бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" жыве легендарны цмок,







і цвітуць рамонкі.








Саламяныя вырабы здзіўляюць прыгажосцю,









а пыласос дапамагае забяспечваць чысціню ў бібліятэцы ДУА "Сярэдняяя школа № 97 г. Мінска".











Дорыць натхненне выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці з квітнеючымі архідэямі, і








сустракае ўсіх аматараў чытаць па-беларуску зайчык бібліятэкі ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Мінска".





А чым вы здзіўляеце сваіх чытачоў? Як аздабляеце выставы? Як святкуеце Дзень роднай мовы? Дзяліцеся, сябры, у каментарыях. Атрымлівайце асалоду ад зносін з чытачамі і кнігамі, ад гучання роднай мовы!



2 комментария:

  1. Са святам, мае шаноўныя! Любіце і шануйце наша слова! Асноўнае для нас, павярнуць дзетак да роднай мовы!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Так, Наталля Віктараўна! Цяжка з вамі не пагадзіцца! Са святам! Хай яно доўжыцца!

      Удалить