пятница, 24 июня 2022 г.

140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы прысвячаецца...

 

Хай жа вам так не здаецца,

Што бяда ўжо і зацісне.

Знайце, ліха ператрэцца

І маланкай доля блісне...

Янка Купала

У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такім сімвалам з’яўляецца Янка Купала.

Нарадзіўся будучы паэт у фальварку Вязынка Мінскага павету Мінскай губерніі (цяпер – Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Янка Купала – літаратурны псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча, які быў падказаны яму ўласнай датай нараджэння – 25 чэрвеня (7 ліпеня). Менавіта ў гэты дзень беларусы адзначаюць авеянае легендамі старажытнае свята Купалле.

четверг, 2 июня 2022 г.

Гістарычнае падарожжа па родных мясцінах

 

Беларусь  - краіна незвычайная, поўная таемных мясцін і рамантыкі. Кожны дзень, пры жаданні, можна адкрываць для сябе новыя куточкі.

Так, школьныя бібліятэкары Кастрычніцкага раёна г. Мінска былі пад уражаннем ад знаёмства з філіялам музея Максіма Багдановіча ў Ракуцёўшчыне, які наведалі 1 чэрвеня ў межах паседжання метадычнага аб'яднання. У гэтым фальварку Лычкоўскіх Максім Багдановіч правёў два месяцы летам 1911 года. Менавіта тут, у Ракуцёўшчыне, паэт напісаў два цыклы вершаў "Старая Беларусь" і "Места" і дзве паэмы «Вераніка» і «У вёсцы».