среда, 21 декабря 2022 г.

Літаратурная гасцёўня “Твае песняры, Беларусь!” ДУА “Сярэдняя школа № 172 г. Мінска”

 Літаратурная гасцёўня “Твае песняры, Беларусь!” ДУА “Сярэдняя школа № 172 г. Мінска”  шчыра запрасіла сваіх чытачоў у бібліятэку. 

Мелодыю мовы славянскай я чую. Колас. Купала. 

У гэтых імёнах калыханку я чую, якую мне маці 

Над светлай калыскай спявала. Колас. Купала.

У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў, - гэта Янка Купала і Якуб Колас. Сёння мы з вамі ізноў пагарталі старонкі жыцця і мастацкай біяграфіі нашых песняроў. 

Яны нарадзіліся ў адзін год. І мэту выбралі для сябе адну. І ўсё жыццё аддана служылі ёй. Яны пранеслі праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддалі народу свой талент, сваю душу і сэрца.

Урывак з п’есы Янкі Купалы “Паўлінка”, інсцэніроўка верша Якуба Коласа “На рэчцы зімою” вярнулі нас у атмасферу таго часу.



І покуль жыць будуць людзі, покуль сонца будзе ўсходзіць, 
Жыць Купалы і Коласа песні будуць і імя іх у народзе! 

Са словамі ўдзячнасці Радзіме, пераемнасці пакаленняў, звярнулася да вучняў дырэктар школы: “Тварыце ж любоў! Няхай гэта пачуццё будзе ў вас узаемным, шчырым, светлым. Жадаем вам дабра ў вашых сэрцах, святла ў вашых душах, няхай у згодзе з любым поўніцца вашае жыццё пад небам Беларусі!”

Т.А. Еўсіевіч, загадчыца бібліятэкі ДУА "Сярэдняя школа №172 г.Мінска"

Комментариев нет:

Отправить комментарий