У бібліятэцы сярэдняй школы №180 г.Мінска імя У.І. Ермака пачаўся 3 этап праекта "Народныя сімвалы Беларусі. Бусел".
Першым этапам былі "Беларускія валошкі" ў 2024 г., другім - у 2025 г. стала "Бульба".
Уладзімір Караткевіч назваў Беларусь “Краінай пад белымі крыламі”:
"Над усёй нашай краінай, наставіушы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы.
Іх многія і многія тысячы – хто лічыў?
На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах капліц сярод маладога зяленага жыта.
Гнёзды паўсюль.
І таму ... – зямлю нашу, Беларусь, можна назваць “зямлёю пад белымі крыламі”…
Тэматычная выстава кніг і перыядычных выданняў, малюнкі і фотаздымкі з выявамі бусла, цікавосткі пра гэтую птушку, беларускія легенды і паданні, літаратурныя гасцёўні для класаў і віктарыны.
Класная гадзіна "Буслава айчына" ўжо прайшла ў 5Б класе.


Комментариев нет:
Отправить комментарий