Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык... унікальная, фенаменальная з'ява, якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох.
А.Лойка
Перевод читайте ниже
Максім Багдановіч – наш гонар і наш боль... Ён шмат зрабіў, а мог бы зрабіць яшчэ болей... Лёс адмерыў яму няпоўныя 26 год, адарваў ад роднай краіны на доўгі час у самым маленстве, але падарыў талент да пісьменства і магчымасць набыць сапраўдных сяброў на сапраўднай Радзіме.
"Мы ўсе ляцім да зор..." – гэтыя словы сталі назвай акцыі, прысвечанай 130-годдзю паэта. Мы запрашаем да ўдзелу ўсіх, каго кранае паэзія Максіма Кніжніка. Усіх, каму цікава яго творчая шматгранная натура, што падарыла беларускай літаратуры сучасную беларускую мову. Усіх, каго вабіць прыгажосць і рамантыка.