Акцыя праводзілася ў межах інтэрнэт-прасторы з 1 лістапада 2021 года па 31 снежня 2021 года. Прыняць удзел у ёй мог кожны, каму падабаецца паэзія і неардынарны талент паэта.
Мэта акцыі - папулярызацыя творчасці М.А.Багдановіча, прыцягненне ўвагі да творчай спадчыны класіка.
Арганізатары акцыі: Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі; Сеткавая супольнасць школьных бібліятэкараў горада Мінска; Гарадскі клуб школьных бібліятэкараў "Буквіца".
Для ўдзелу ў акцыі неабходна было прайсці рэгістрацыю і размясціць сваю работу ў адной з пяці намінацый на адкрытай дошцы Padlet.
За час правядзення мерапрыемства старонку акцыі карыстальнікі наведалі 3565 разоў.
Усяго ў акцыі прынялі ўдзел 133 чалавека з усёй краіны, сярод якіх 81 - гэта вучні 3-11 класаў.
Вельмі прыемна, што акцыю падтрымалі нашы калегі з Магілёўскай, Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцей. Самымі актыўнымі аказаліся мінчане - 77 удзельнікаў.
На дошцы прадстаўлена 117 работ, з іх 77 - у намінацыі "Чытаем і спяваем".
Кожная з прадстаўленых работ - своеасаблівы позірк на творчую спадчыну М.Багдановіча. Ад кожнай павявае пяшчотай і замілаванасцю. Вельмі здорава, што многія з іх выкананы дасканала і душэўна. Некаторыя хочацца пераглядаць і праслухоўваць раз за разам! Скарбонка напоўнілася работамі разнапланавымі і вельмі творчымі! Дзякуй усім вялікі за ўдзел! Спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва, не менш плённае і прадуктыўнае!
Усе сертыфікаты ўдзельнікаў акцыі размешчаны па спасылцы ў алфавітным парадку тут
Вялікі дзякуй за магчымасць дакрануцца да вялікай паэзіі майстара! З павагай бібліятэкары Мінскага раёна. З пав. Амётава Н.У.
ОтветитьУдалитьДзякуй, што адгукнуліся, Наталля Уладзіміраўна! Заўсёды рады супрацоўніцтву! ))
Удалить