четверг, 3 марта 2022 г.

3 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень пісьменніка

Слова - магутная зброя ў руках таго, хто гаворыць і піша.  Яно дорыць надзею, знаёміць з гісторыяй, расказвае пра каханне і падарожжы. На працягу стагоддзяў майстры слова шукаюць адказы на актуальныя пытанні, знаходзяць іх у сваіх творах.

3 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень пісьменніка. Гэта прафесійнае свята ўсіх літаратараў.

Асабіста мне хочацца расказаць пра сустрэчы, якія я арганізоўвала ў нашай школе, школе-інтэрнаце № 10 г. Мінска.

30 верасня  адбылася вечарына, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Нiла Гiлевiча. Да нас у госцi завiталi яго сын Сяргей  Нілавіч  і ўнук  Багдан. З вялiкiм задавальненнем мы паслухалi родныя сэрцу ўспамiны пра дарагога чалавека. На вiдэапрэзентацыі ўбачылі  i пачулі самога Ніла Сымонавiча. А на фота з сямейнага архіва пад песню "Мой лёс - каханне" пабачылі Ніну Iванаўну,  музу паэта.

Пад чароўныя гукi гітары заслужаная  спявачка Беларусі Надзея Мікуліч выканала песні на словы Н. Гілевіча "Клёны- ясені",  "Пра вераб'я". Разам з Дзмітрыем Смольскiм успомнiлi "У бацькоўскiм кутку" i "Талісман". Вучні нашай школы чыталі вершы, а потым  разам з залам спявалі ўсім вядомую песню " Вы шуміце бярозы". 

Напярэдадні Новага года да нас завітала ў госці  Кацярына Страйлова, якая расказала гісторыю Раства Хрыстова. 

А 2022 год падарыў нам сустрэчы з цікавымі жанчынамі Кацярынай Хадасевіч-Лісавой і Тамарай Бунта. 

Разам з галоўным героем Вухуцiкам мы  здзейснiлi "Палёт на Вухуцiю", паназiралі за  прыгодамi лiсiчкi Красунi.

А вось,  як напісала  сама Тамара Бунта: "Мяне запрасілі ў школу-інтэрнат № 10 г.Мінска - правесці прэзентацыю кнігі "Сад з матылькамі". Я старанна падрыхтавалася да сустрэчы - прынесла маленькі падарунак кожнаму, хто прыйшоў. Мерапрыемства прайшло весела: спачатку дзеці спявалі для мяне і чыталі на памяць вершы Максіма Багдановіча, а потым я праводзіла з імі сваю традыцыйную літаратурную віктарыну і загадвала беларускія загадкі.

 І, вядома ж, расказала пра сваю кнігу "Сад з матылькамі" і яе галоўную гераіню Дашу, дзяўчынку ў інвалідным вазку...

Напрыканцы прэзентацыі я падпісала кнігу і падарыла яе выхаванцам школы-інтэрната №10 

P. S. На памяць ад дзетак я атрымала прыгожы казачны домік з гліны, зроблены рукамі выхаванцаў школы-інтэрната №10. Яго мне ўручыла арганізатар мерапрыемства, загадчыца бібліятэкі Алена Камінская. Вялікі дзякуй!"

Вось так цікава праходзяць нашы  сустрэчы з аўтарамі.

А яшчэ мне  хочацца сказаць, што пісьменніцкі талент - гэта ўменне віртуозна валодаць словам. Дзякуючы гэтаму, у свеце з'яўляюцца яркія, таленавітыя творы.

Пераймайце наш вопыт, натхняйцеся і сустракайцеся!

Загадчык бібліятэкі ДУА "Дапаможная 

школа-інтэрнат № 10 г. Мінска"

Камінская Алена Іванаўна 



2 комментария:

  1. Спасибо, Елена Ивановна! Ваш опыт впечатляет и вдохновляет. Встречи с людьми творческих профессий, а тем более встречи с писателями, живое общение авторов с читателями - глоток свежего воздуха в работе с книгой. Радость реальных встреч и эмоций не заменит никакой виртуал. Убеждаюсь в этом снова и снова http://biblio.sch1.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=3451

    ОтветитьУдалить
  2. Дзякуй вялікае Алена Іванаўна! Сустрэчы з нашымі беларускімі пісьменнікамі заўсёды вялікае свята для дзетак і яўчэ адзін крок, каб прыгарнуцца да беларускай мовы. Поспехаў вам!

    ОтветитьУдалить