четверг, 2 июня 2022 г.

Гістарычнае падарожжа па родных мясцінах

 

Беларусь  - краіна незвычайная, поўная таемных мясцін і рамантыкі. Кожны дзень, пры жаданні, можна адкрываць для сябе новыя куточкі.

Так, школьныя бібліятэкары Кастрычніцкага раёна г. Мінска былі пад уражаннем ад знаёмства з філіялам музея Максіма Багдановіча ў Ракуцёўшчыне, які наведалі 1 чэрвеня ў межах паседжання метадычнага аб'яднання. У гэтым фальварку Лычкоўскіх Максім Багдановіч правёў два месяцы летам 1911 года. Менавіта тут, у Ракуцёўшчыне, паэт напісаў два цыклы вершаў "Старая Беларусь" і "Места" і дзве паэмы «Вераніка» і «У вёсцы».

Зноў чулася мілагучная родная мова, зноў гучалі вершы нашага класіка, якія ў выкананні экскурсавода Ліліі Леанідаўны заварожвалі і пераносілі ў іншы рамантычны свет. Гасціннасць і добразычлівасць поўняць гэтае неардынарнае месца, пра якое клапоціцца апошнія некалькі месяцаў загадчык філіяла Любоў Іванаўна. Вельмі хочацца, каб імпэт супрацоўнікаў музея быў заўважаны і садзейнічаў росквіту і дабрабыту такога цікавага месца.

Падарожнічайце, вывучайце, пашырайце свае межы і веды! Расказвайце дзецям і дарослым, вучыце любіць і шанаваць родны край і яго людзей!

Сваімі ўражаннямі дзялілася
 кіраўнік метадычнага аб'яднання бібліятэкараў 
Кастрычніцкага раёна г. Мінска 
Таццяна Аляксандраўна Пасуднеўская


















4 комментария:

  1. Ответы
    1. Да, Ирина Михайловна! Его стоит посетить, в первую очередь, из-за людей, работающих с энтузиазмом и вдохновением 🤗

      Удалить
  2. Дзякуй вялікае! Якія малайцы нашы бібліятэкары, асабліва кіраўнік МА Таццяна Аляксандраўна!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякуй, Наталля Віктараўна! У мяне цудоўныя настаўнікі 🤗

      Удалить