пятница, 24 июня 2022 г.

140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы прысвячаецца...

 

Хай жа вам так не здаецца,

Што бяда ўжо і зацісне.

Знайце, ліха ператрэцца

І маланкай доля блісне...

Янка Купала

У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такім сімвалам з’яўляецца Янка Купала.

Нарадзіўся будучы паэт у фальварку Вязынка Мінскага павету Мінскай губерніі (цяпер – Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Янка Купала – літаратурны псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча, які быў падказаны яму ўласнай датай нараджэння – 25 чэрвеня (7 ліпеня). Менавіта ў гэты дзень беларусы адзначаюць авеянае легендамі старажытнае свята Купалле.

Творчасць Янкі Купалы - гэта скарбніца духоўных багаццяў беларускага народа, гэта цудоўнае люстра, у якім праўдзіва, ярка, хвалююча адлюстравалася ўсё багацце, барацьба беларускага народа за сваю волю і незалежнасць.


Пісаць аб народзе, па-народнаму і для народа – такі дэвіз Купалы на ўсіх этапах творчасці.


Неверагодна, але праз 140 гадоў можна пабачыць і пачуць класіка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Сёлета на гарадскім конкурсе творчых работ "Маладняк", што праходзіў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, у намінацыі "Спадчына мая" дуэт бібліятэкара гімназіі № 28 г. Мінска і навучэнкі гімназіі Барташэвіч Дар'і заняў І месца з вершам Янкі Купалы "Не шукай"! ВІНШУЕМ!!! І жадаем новых творчых поспехаў!


P.S. Прапануем праверыць свае веды, адказаўшы на пытанні невялікай віктарыны "У госці да Купалы" https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSds94k756AkeRRyF_wMkXfPU9L53jfrbNp7PYFYOMBV_aLFKA/viewform?usp=sf_link

Комментариев нет:

Отправить комментарий