пятница, 23 сентября 2022 г.

Тыдзень беларускай мовы ў школьных бібліятэках сталіцы


Ільняная і жытнёвая. Сялянская. 

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы ў расе. 

Вобразная, вольная, пявучая, 

Мова беларуская мая!

П.Панчанка

Паняцце Радзімы ўключае ў сябе не толькі месца, дзе нарадзіўся чалавек, але і нацыянальную культуру, мову, літаратуру. Асаблівае месца ў гэтым радзе займае мова. 

 Мова... Родная мова... Матчына мова... Так ласкава называем мы свой духоўны набытак.

Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці, ціхага журчання яе песень-калыханак. Затым у школе за бясконцымі шарэнгамі родных слоў у кнігах перад нашым зрокам праходзіць уся зямля, яе разнастайная прырода, яе шматвекавая культура і гісторыя.

На рэспубліканскую акцыю “Тыдзень беларускай мовы” адгукнуліся ўсе школьныя бібліятэкі горада Мінска. І зноў гучала наша меладычная, пяшчотная мова. Хай жа такіх тыдняў будзе болей!

Бібліятэка ДУА "Сярэдняя школа № 46 г. Мінска", загадчык Чэкулаева Наталля Барысаўна

Наведаўшы выставу-прагляд "Чытаем на роднай мове", дзеці пазнаёміліся з самымі цікавымі творамі беларускіх пісьменнікаў

Бібліятэка ДУА "Сярэдняя школа №172 г. Мінска", загадчык Еўсіевіч Тамара Адольфаўна

Тыдзень беларускай мовы прайшоў у бiблiятэцы сш № 172 з вучнямi 3-ых класаў. Гульнi, вершы, казкi, небылiцы. Дзецi чыталi любiмыя вершы на памяць


Бібліятэка ДУА "Гімназія № 21 г. Мінска", загадчык Шашкевіч Наталля Уладзіміраўна, бібліятэкар Саф'ян Наталля Уладзіміраўна

22 верасня ў чытальнай зале гімназіі № 21 бібліятэкары правялі гадзіну роднай мовы “Мова – крыніца ўсёй прыгажосці”. Вучні 4 “Г” класа пазнаёміліся з беларускім фальклорам і творамі беларускіх пісьменнікаў, актывізавалі слоўнікавы запас і пашырылі свой кругагляд, з задавальненнем прынялі ўдзел у літаратурнай гульні “Таямніцы родных слоў”.



Бібліятэка ДУА "Сярэдняя школа № 78 г. Мінска", загадчык Кажэмская Тамара Уладзіміраўна

22 верасня 2022 года ў рамках "Тыдня роднай мовы" супрацоўнікі бібліятэкі Янкі Купалы правялі інтэрактыўную гульню "Родная мова - бы колас, зернеткі - словы яе". На працягу сустрэчы прайшлі конкурсы на веданне беларускіх загадак, прыказак і прымавак.
А школьны бібліятэкар Тамара Уладзіміраўна падрыхтавала мерапрыемства "Беларускія Песняры", якое спрыяла пашырэнню ведаў вучняў пра літаратурную спадчыну Коласа і Купалы, выхаванню павагі да роднага слова, Бацькаўшчыны.


Бібліятэка ДУА "Сярэдняя школа № 4 г. Мінска", загадчык Бадзюкова Ларыса Іванаўна

У межах Тыдня беларускай мовы навучэнцы пачатковых класаў сш №4 пазнаёміліся з творчасцю народнага паэта Максіма Танка. Героі казак аўтара, падарожжы мураша Бадзіні не пакінулі абыякавымі маленькіх чытачоў.

Бібліятэка ДУА "Сярэдняя школа № 137 г. Мінска імя П.М.Машэрава", загадчык Уласенка Кацярына Віктараўна

Навучэнцы сярэдняй школы N137 г. Мінска імя П. М. Машэрава Трубанава Сафія (3"б") і  Машута Лізавета (9"а") прынялі ўдзел у міжнароднай акцыі "Чытаем беларускія кнігі", арганізаванай ДУ "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска" і прымеркаванай да нацыянальнага свята - Дня беларускага пісьменства.

Любіце і шануйце роднае слова! Размаўляйце на роднай мове!




2 комментария: