Быць Беларусам —
Гэта значыць
Свайго ні гуку не забыць,
Усё чужое перайначыць,
Каб Беларусі вечнай быць!
Быць Беларусам —
Гэта значыць
За родны край згараць на дым,
Па-беларуску чуць і бачыць
На гэтым свеце і на тым.
Р. Барадулін
Паважаныя нашы калегі і чытачы! Мы з радасцю паведаемляем, што наш праект "Беларусь літаратурная" набыў падтрымку Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі і атрымаў афіцыйны статус. Мы запрашаем да ўдзелу ўсіх зацікаўленых з тым, каб давесці распачатае да лагічнага завяршэння і стварыць поўнамаштабную інтэрактыўную карту беларускіх пісьменнікаў ХХ-ХХІ стагоддзяў.
Google-карта
Тэрмін рэалізацыі праекта з 13 студзеня па 21 лютага 2023 года.
Што робім? Рухаемся па алгарытме:
- Прагледзьце прыклады метак, што ўжо ёсць на карце Google-карта
- Упэўніцеся, што выбраны вамі аўтар яшчэ не прадстаўлены.
- У пошукавым радку набярыце месца нараджэння выбранага вамі аўтара.
- У акенцы, што з'явілася, націсніце + (дабавіць метку на карту).
- Націснуўшы на аловак унізе акенца, вы можаце ўнесці карэктывы:
- у верхнім радку змяніце назву геаграфічнай кропкі на назву вашай установы;
- націсніце на значок фотаапарата, каб дабавіць фота пісьменніка;
- пад фота ўпішыце прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння / гады жыцця пісьменніка (каб перайсці на чырвоны радок, неабходна дадаткова адначасова націснуць дзве клавішы Shift + Ctrl);
- дайце спасылкі на біяграфію пісьменніка і яго творы;
- добра, калі змесціце спасылкі на аўтарскія матэрыялы, сустрэчы з пісьменнікам у вашай установе.
Калі ваша метка на карце ўжо пазначана, абавязкова прайдзіце рэгістрацыю, каб атрымаць сертыфікат удзельніка праекта https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScWk-lZKMFvh74YDvIC5BF4UPOU8MQJvFTixWmS42_qhwvUIA/viewform?usp=sharing
З Палажэннем праекта можна азнаёміцца тут https://drive.google.com/file/d/1Z2gF_DDRN0EXtEPdVhnG4Sp5ELmLLVeG/view?usp=sharing
Комментариев нет:
Отправить комментарий