Фантазія,— казаў дзед,— вялікая сіла! Без фантазіі самы светлы розум быў бы сляпы. Чалавек бачыў бы толькі тое, што ў яго перад вачыма, да чаго ён можа дакрануцца рукою, а фантазія асвятляе шлях наперад на такую адлегласць, на якую не дасягне ніякі пражэктар. Яна дае магчымасць бачыць тое, чаго яшчэ няма.
Янка Маўр
10 мая 2023 года споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра (Івана Міхайлавіча Фёдарава), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры БССР, таленавітага беларускага пісьменніка.
Яго з павагай называюць патрыярхам беларускай дзіцячай літаратуры і адным з яе заснавальнікаў.
Напярэдадні юбілею Цэнтральная дзіцячая бібліятэка г. Мінска абвясціла аб правядзенні анлайн-акцыі "Фантазія - вялікая сіла: да юбілею Янкі Маўра", да якой далучыліся і школьныя бібліятэкары сталіцы.
Іванова Наталля Уладзіміраўна, ДУА "Гімназія № 25 г. Мінска":
Комментариев нет:
Отправить комментарий