среда, 26 ноября 2025 г.

Сёння Уладзіміру Караткевічу спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння!

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч – беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у г. Орша Віцебскай вобласці.

Уладзімір Караткевіч - адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX ст. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

Творчасць  Караткевіча вызначаецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя творы: аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Сівая легенда», а таксама раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі».

Вольга Аляксандраўна Горыслава, загадчык бібліятэкі сярэдняй школы № 11 г. Мінска імя Жумаша Асаналіева запрашае наведаць выставу з нагоды юбілею пісьменніка, а таксама праверыць свае веды ў віктарыне "Казачны Караткевіч"

http://biblio.sch11.minsk.edu.by/main.aspx?guid=4001


Тамара Адольфаўна Еўсіевіч, загадчык бібліятэкі сярэдняй школы № 172 г.Мінска:

"Час стагоддзi, як касой, сцiнае. Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў.. Усе мiнае - Гонар  не мiнае, бо народжаны адным сумленнем".

Разважаннi ля кнiжнай выставы: "Быў. Есць. Буду.", прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння Уладзiмiра Караткевiча адбыліся ў бібліятэцы сярэдняй школы № 172 г.Мінска.

Кожны з вучняў распавядаў пра кнiгу У. Караткевiча, якая кранула яго да глыбiнi душы.

Наказ У. Караткевiча застанецца з намi назаўседы: "Любiце гэтую сваю святую зямлю... Iншай вам не дадзена, дый не патрэбна."

Ксенія Аляксееўна Плятнёва, загадчык бібліятэкі сярэдняй школы № 180 г. Мінска імя У.І.Ермака:

Сёння ў  бібліятэцы сярэдняй школы №180 г.Мінска імя У.І. Ермака кіраўнік па ВПП Юнік П.У. правёў размову з вучнямі з нагоды юбілею У.Караткевіча. 

Загадчык бібліятэкі Плятнёва К.А., у сваю чаргу, прачытала верш юбіляра - праніклівыя словы патрыятызму,  любові  да родный зямлі, сваіх продкаў, сваёй гісторыі: 

Абяцаюць нам новы раскошны дом, 

Але ТУТ нам жыць і канаць,

Тут пад кожным навекі забытым бугром 

Нашы продкі забітыя спяць. 

Яны аддалі нам меч і касу, 

Слова з вуснаў, цяпер нямых... 

І нам немагчыма пайсці адсюль  

І пакінуць са смерцю іх.

На кожным перапынку наведвальнікі бібліятэкі разглядаюць выставу, прысвечаную класіку.

Лапко Маргарыта Леанідаўна, загадчык бібліятэкі сярэдняй школы № 56 г. Мінска:

Я знакомила с жизнью и творчеством Короткевича учащихся старших классов (подробнее тут), а библиотекарь Ольга Владимировна практически весь ноябрь (и по субботам, и в будние дни) читала его сказки учащимся 4-х классов. Ребята очень внимательно слушали такие произведения Мастера, как "Чортаў скарб", "Кацёл з каменьчыкамі" и "Верабей, сава і птушыны суд". После прочтения активно отвечали на вопросы по сказкам и делились своими впечатлениями от прочитанного. Громкие чтения в библиотеке проходили на "ура"!







Комментариев нет:

Отправить комментарий