У гонар 130-годдзя Кандрата Крапівы школьная бібліятэка сярэдняй школы № 105 арганізавала вясёлую мовазнаўчую гульню для вучняў 4 класа, прысвечаную яго выдатнай кнізе "Загадкі дзеда Кандрата".
Гэты таленавіты байкапісец і глыбокі знаўца беларускай мовы не толькі пісаў байкі і п’есы, але і падарыў незабыўную калекцыю філалагічных загадак-амонімаў. На працягу мерапрыемства маленькія чытачы ўважліва слухалі пра жыццёвы шлях Крапівы, дакранаючыся да яго шматграннага таленту — ад пісьменніцтва да мастацкага перакладу.
Дзеці акунуліся ў свет класікі, слухаючы пераклад вядомай байкі Крылова "Варона і лісіца", Потым настаў час разгадвання загадак дзеда Кандрата — цікавых, мудрых і чароўных. Кожная загадка стала невялікім выпрабаваннем і адначасова адкрыццём. Такім чынам, нашы чытачы не толькі развілі мовазнаўчыя навыкі, але і папоўнілі лексікон новымі значэннямі знаёмых слоў.
Дзякуем усім удзельнікам за актыўнасць і цікавасць! Мерапрыемства яшчэ раз пацвердзіла, што мова — гэта цудоўны свет, які варта даследаваць, каб адчуць яе сапраўдную прыгажосць і сілу.
Людміла Віктараўна Пыж, загадчык бібліятэкі сярэдняй школы № 54 г. Мінска:
Таццяна Аляксандраўна Пасуднеўская, загадчык бібліятэкі сярэдняй школы № 1 г.Мінска імя В.П.Чкалава:
З нагоды юбілею народнага пісьменніка Беларусі чытачы 6 класа першай сталічнай школы прапануюць тэатральную пастаноўку паводле п'есы "Брама неўміручасці"
Бадзюкова Ларыса Іванаўна, загадчык бібліятэкі сярэдняй школы № 4 г.Мінска:
Сёння ў гонар 130- годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы ў СШ 4 на перапынках праходзіла акцыя чытання баек. Байкі чыталі навучэнцы і настаўнікі. Не абавязкова на памяць, можна цікавую і любімую з выкарыстаннем тэксту. Атрымалася весела і займальна.
Больш матэрыялаў па творчасці Кандрата Крапівы вы знойдзеце на старонках нашага блога ў раздзеле Майстры слова Песняры зямлі роднай

Комментариев нет:
Отправить комментарий