суббота, 18 апреля 2026 г.

О ХХII Международных книговедческих чтениях из первых уст

Заведующая библиотекой средней школы №180 г.Минска имени В.И. Ермака Плетнёва Ксения Алексеевна:

16-17 апреля в Национальной библиотеке Беларуси состоялись ХХII Международные книговедческие чтения. 

Данная научная конференция является главной площадкой страны для обсуждения результатов исследований и достижений в области культуры, способствует сотрудничеству исследователей из разных стран. Тематическое поле конференции отличается разнообразием, постоянным интересом к книжной культуре Беларуси и осмыслением ее феномена в мировом контексте.

Для меня приглашение на столь высокую трибуну в качестве не просто слушателя, но и докладчика является большой честью и признанием моих подходов важными, креативными и достойными распространения на международном уровне. Тема моего доклада "Літаратурная гасцёўня ў школьнай бібліятэцы як сродак духоўна-патрыятычнага выхавання".

Дзень першы. Праграма насычаная і разнастайная. Як заўсёды, прамова У.Ф. Гігіна аб сучаснаці і актуальных праблемах. 
Асабліва ддя мяне былі цікавымі даклады загадчыка літаратурнага музея М.Багдановіча Бараноўскага М.А. “ Унікум” Адама Багдановіча; Сайко І.Л, старэйшага навуковага супрацоўніка гісторыка-археалагічнага музея г. Гродна, “Арыгінальныя выданні суполкі “Загляне сонца і ў наша аконца”; Дзянісенка Е.П, навуковага супрацоўніка Цэнтральнай бібліятэкі НАН РБ, “Зборнік песень Яна Чачота ў фондах ЦНБ НАН РБ".

Дзень другі. 3-я секцыя, якая працавала сёння, была беларускамоўная.

Саўчанка А.В. , супрацоўнік НБ РБ прысвяціў свой даклад дзеду, мастаку і мастацкаму рэдактару Саўчанку В.В. Дарэчы, на паліцах нашай бібліятэкі знойдуцца кнігі пад ягонай рэдакцыяй.

У год беларускай жанчыны актуальна гучалі прамовы Струц Н.В. (НБ РБ) “Кніжныя выданні, прысвечаныя Е.Полацкай”, кандыдата гістарычных навук Прадзеінай А.В. “Жаночыя імёны ў назвах публічных бібліятэк РБ”.

Даклад загадчыцы бібліятэкі ДУА “Сярэдняя школа N180 г. Мінска імя Ў.І.Ермака” Плятнёвай К.А. “Літаратурная гасцёўня ў школьнай бібліятэцы як сродак духоўна-патрыятычнага выхавання” быў эмацыйным і дапаўняўся відэаматэрыяламі, што вызвала асаблівую цікавасць слухачоў і прапановы супрацоўніцтва, у тым ліку ад бібліятэкі г.Яраслаўля (РФ), дзе пэўную частку свайго жыцця правёў М.Багдановіч.

Безумоўна, форум бібліятэкараў і навукоўцаў з розных краін (у гэтым годзе ён аб’яднаў РБ, РФ і Казахстан) з’яўляецца важнай падзеяй у культурным жыцці.



Комментариев нет:

Отправить комментарий