понедельник, 17 августа 2026 г.

Есть что почитать

 

Каля тыдня таму папалася мне ў інтэрнэце парада Аляксандра Дамарацкага, вядомага тэлевядучага: 5 кніг, якія абавязаны прачытаць кожны беларус. 

Сярод іх - І.Мележ "Людзі на балоце". Раман уваходзіць у залаты фонд сусветнай прозы 20 стагоддзя, а ў гэтым годзе святкуе шэраг юбілеяў...

Давайце лічыць. 65 гадоў таму (1961) адбылася першая публікацыя рамана. 60 гадоў таму (1966) паводле твора ў Купалаўскім тэатры быў пастаўлены спектакль, а 45 гадоў таму (1981) зняты фільм. Дзеянне ж у рамане адбываецца роўна 100 гадоў таму, у 1926 годзе.

 Чым не нагода перачытаць славуты мастацкі твор? І я чытаю з вялікай асалодай! І вам раю!!!

Ксенія Аляксееўна Плятнёва 

Комментариев нет:

Отправить комментарий