Я ў мастацкім агародзе
Толькі марная трава.
А якая? Смех, дый годзе:
Я — пякучка-крапіва.
Я расту вось тут пад плотам
І не так даўно ўзышла,
А ўжо многім абармотам
Рукі-ногі папякла.
Хто палез за агуркамі,
Хай той носіць пухіры —
Мяне голымі рукамі
Асцярожна, брат, бяры.
Хто сустрэўся быў са мною,
Дакрануўся раз ці два,
Дык той ведае ўжо, хто я:
Я — пякучка-крапіва.
Толькі марная трава.
А якая? Смех, дый годзе:
Я — пякучка-крапіва.
Я расту вось тут пад плотам
І не так даўно ўзышла,
А ўжо многім абармотам
Рукі-ногі папякла.
Хто палез за агуркамі,
Хай той носіць пухіры —
Мяне голымі рукамі
Асцярожна, брат, бяры.
Хто сустрэўся быў са мною,
Дакрануўся раз ці два,
Дык той ведае ўжо, хто я:
Я — пякучка-крапіва.
Кандрат Крапіва - першы народны пісьменнік Беларусі, якога называюць беларускім Эзопам ці Крыловым. Гэта выдатны творца сатыры, які напісаў вялікую колькасць баек, фельетонаў, вершаў і п'ес. Творы К.Крапівы вызначаюцца яркімі вострымі канфліктамі і маляўнічымі характарамі герояў. Пакуль на свеце існуюць пыхліўцы, махляры, зайздроснікі, падхалімы, хабарнікі і прайдзісветы, жанры сатыры будуць надзённымі і запатрабаванымі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий