4 лютага спаўняецца 215 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, неардынарнай асобы, класіка беларускай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і драматургіі, паэта, тэатральнага і грамадскага дзеяча.
Постаць і творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча з цягам часу становяцца ўсё больш значнымі для беларускай культуры.
Доўгі час, пакуль не сталі вядомы архіўныя дакументы, якія больш глыбока раскрылі В. Дуніна-Марцінкевіча як асобу, літаратара лічылі дваранскім рэвалюцыянерам, лібералам і сентыменталістам, слабым і непаслядоўным пісьменнікам з імкненнем да ідэалізацыі рэчаіснасці. Але за апошнія дзесяцігоддзі літаратуразнаўцы змаглі па-новаму ўбачыць яго як творцу і грамадзяніна.
Дарогамі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча: Відэазамалёўка. Аўтары-складальнікі: Пасуднеўская Т.А., загадчык бібліятэкі ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Мінска", Кляшчонак З.М., бібліятэкар ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Мінска"
Аўтар-складальнік: Горыслава В.А., загадчык ДУА "Сярэдняя школа № 11 г. Мінска"
Комментариев нет:
Отправить комментарий