вторник, 21 февраля 2023 г.

Падводзім вынікі праекта "Беларусь літаратурная"


Літаратура - неад'емная частка жыцця грамадства. Менавіта літаратура з'яўляецца нашай культурнай спадчынай, адлюстроўвае гістарычныя працэсы і дае напрамак на развіццё ў будучым. Не сакрэт, што адукацыя будуецца на кнігах, таму быць добра падкаваным у сферы літаратуры, безумоўна, вельмі важна для кожнага чалавека.

Паважаныя чытачы і ўдзельнікі праекта! 
Сёння, у Дзень роднай мовы, мы падводзім вынікі праекта "Беларусь літаратурная", што ажыццяўляўся на працягу месяца рэсурсным цэнтрам ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Мінска" "Школьная бібліятэка ХХІ стагоддзя" пры падтрымцы Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

Мэта праекта «Беларусь літаратурная» - стварэнне google-карты з пазначанымі на ёй актыўнымі інфармацыйнымі меткамі  пра беларускіх пісьменнікаў.

Ва ўсіх сферах дзейнасці электронная карта з'яўляецца картаграфічным даведнікам, крыніцай самых разнаснастайных звестак, звязаных з канкрэтнай тэрыторыяй. Выкарыстоўваючы гэты прынцып, мы стварылі карту з літаратурна-краязнаўчым кантэнтам, літаратурны навігатар, які дае ўяўленне пра жыццё і дзейнасць пісьменнікаў ХХ-ХХІ стагоддзяў, лёс якіх звязаны з Беларуссю.


У выніку рэалізацыі праекта на карце рэспублікі з'явілася 184 імёны айчынных аўтараў, Майстроў слова. Сярод тых, хто атрымаў "прапіску", народныя пісьменнікі Беларусі, пісьменнікі з сусветна вядомымі імёнамі і тыя, хто атрымаў вядомасць у вузкіх колах, пісьменнікі, якіх ужо няма побач, і тыя, з кім можна ўбачыцца і пагутарыць асабіста. На першы погляд, колькасць прадстаўленых імёнаў дастаткова значная, але далёка не канчатковая. Таму прапануем працягнуць спіс аўтараў у каментарыях.

Зрабіць карту дапамаглі 42 удзельнікі праекта з розных куточкаў нашай краіны: Мінска, Барысава, Бабруйска, Жодзіна, Узды, Докшыц, Стоўбцаў, Рудзенска, аг. Князева, аг. Навасёлкі, аг. Вялікія Дольцы, в. Ракуцёўшчына. 
Дзякуй! Спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва, не менш плённае і прадуктыўнае!

Усе сертыфікаты ўдзельнікаў размешчаны па спасылцы ў алфавітным парадку тут



2 комментария:

  1. Отличный проект "Беларусь литературная"!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Спасибо, Ирина Михайловна! Это наш первый опыт в реализации проекта подобного рода

      Удалить