среда, 22 февраля 2023 г.

Па слядах Міжнароднага дня роднай мовы


Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.



П. Панчанка

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

У бiблiятэцы ДУА "Гімназія № 21 г. Мінска" прайшло свята беларускай мовы "Сэрцам роднага слова кранiся" для гiмназiчнага лагера. Дзеткi паслухалi вершы на роднай мове, пагулялi ў перакладчыка, паглядзелi казку. Напрыканцы прайшла акцыя "Мае любiмае слова", як вынiк - прыгожы букет  васiлькоў.





Дзень роднай мовы ў бiблiятэцы ДУА "Сярэдняя школа № 172 г. Мінска". 
Загадчык Тамара Адольфаўна Еўсіевіч


У бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа № 137 г. Мінска", загадчык Кацярына Віктараўна Уласенка, 20.02.2023г. прайшла хвілінка беларускага чытання"Мы чытаем па - беларуску" да Тыдня роднай мовы
 школьны лагер "Сонейка"вучні 1-2 класаў

А 21.02.2023 г.,"Гульняслоў”: творчая сустрэча са старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхасём Пазняковым да Міжнароднага дня роднай мовы ў рамках бібліятэчнага марафона “Шчырая, лагодная, мова наша родная”, для вучняу́ 9-х класау́ СШ-137 г.Мінска імя П.М.Машэрава.
Арганізатарамі сустрэчы выступілі супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі № 10 г.Мінска

Кніжнае дрэва з любімымі творамі пісьменнікаў і валошкі любімых слоў у бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа № 4 г. Мінска". Загадчык Ларыса Іванаўна Бадзюкова

У Міжнародны дзень роднай мовы вучні 4 А класа гімназіі №16 разам з загадчыкам бібліятэкі Інэсай Васільеўнай Венгер сустрэліся з любімай пісьменніцай, з якой сябруюць амаль чатыры гады, Кацярынай Хадасевіч-Лісавой. 
Дзеці - сапраўдныя чытачы, якія любяць кнігі Кацярыны Станіславаўны, і не толькі перачыталі іх, але і амаль ўсе сабралі ў сваіх асабістых бібліятэках!
Чытаем па-беларуску! Далучайцеся!



У школьный бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа № 78 г. Мінска" Тамара Уладзіміраўна Кажэмская арганізавала свята "Размау́ляй са мной па-беларуску", дэвізам якога сталі словы "Рускай мове дай разгрузку: размау́ляй па-беларуску". Вучні школы прымалі актыу́ны у́дзел у мерапрыемстве: слухалі вершы на роднай мове, паглядзелі прэзентацыю, разгадвалі крыжаванкі, стварылі "букет" з любімых слоу́ роднай мовы


У актавай  зале ДУА "Гімназія № 5 г. Мінска" ў рамках прадметнай дэкады пры непасрэдным удзеле Наталлі Леанідаўны Пупышавай, загадчыка бібліятэкі, адбыліся  мерапрыемствы тэатра «Слова» Зінаіды Феакціставай: літаратурна-музычныя праграмы «Ён быў паэт» (па творчасці Максіма Багдановіча») , «Прайсці  праз вернасць»  (па творчасці Максіма Танка), «Я-Пякучка-Крапіва» (па творчасці Кандрата Крапівы).
 З любоўю нясе Зінаіда Уладзіміраўна сваім слухачам роднае слова, прывівае любоў да нацыянальнай літаратуры, гісторыі і культуры.

А ў бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Мінска" традыцыйна прайшла акцыя "Не маўчым па-беларуску". Больш пра мерапрыемствы да Дня роднай мовы на сайце Таццяны Аляксандраўны Пасуднеўскай, загадчыка бібліятэкі ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Мінска"

І ў нашым блозе















Комментариев нет:

Отправить комментарий