Сёння, 19 красавіка 2023 г., для вучняў 2-х класаў і іх настаўнікаў сярэдняй школы № 137 г. Мінска імя П. М. Машэрава адбылася незвычайная вандроўка з беларускай неверагоднай казачніцай – Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.
Навучэнцы даведаліся, як спадарыня Кацярына Станіславаўна стварае свой казачны свет, пазнаёміла са сваімі новымі кнігамі (“Новыя прыгоды лісачкі Красуні”), а таксама з некаторымі героямі, што прыйшлі ў госці разам з ёй: з Лісачкай, Панеёлусам і Вухуцікам.
Падчас сустрэчы навучэнцы адказвалі на пытанні і задавалі свае наконт творчага працэсу і цікавых фактаў са старонак яе прыгодніцкіх кніг з уласным аўтографам казачніцы. Сустрэча атрымалася цікавай, пазнавальнай і натхняльнай.
Малайцы якія! Вельмі здорава!
ОтветитьУдалитьЦудоўная сустрэча з дзіўнай пісьменніцай.
ОтветитьУдалить