Шаноўныя чытачы!
Новы 2024 год мы распачынаем новай сеткавай міжрэгіянальнай акцыяй
"Беларуская казка - розуму падказка".
Мэта акцыі - абуджэнне пачуцця павагі да роднай мовы як галоўнай культурнай каштоўнасці праз казку.
Арганізатар акцыі - гарадскі рэсурсны цэнтр "Школьная бібліятэка ХХІ стагоддзя" ДУА "Сярэдняя школа № 1 г.Мінска імя В.П.Чкалава". Пры падтрымцы ДУА "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі". У супрацоўніцтве з гарадскім клубам школьных бібліятэкараў "Буквіца" і сеткавай суполкай "Школьныя бібліятэкары горада Мінска".
Размяшчэнне матэрыялаў: 3 СТУДЗЕНЯ 2024 ГОДА - 14 ЛЮТАГА 2024 ГОДА.
Для таго, каб прыняць удзел у акцыі, неабходна прайсці рэгістрацыю (для карэктнай працы лепш выкарыстоўваць Google Chrome)
РЭГІСТРАЦЫЯ
ПЛАТФОРМА ДЛЯ РАЗМЯШЧЭННЯ РАБОТ
у адной ці некалькіх намінацыях:
Чарадзейнае слова (мастацкае чытанне беларускай казкі)
Раскажу табе казку… (казка на новы лад ці казка асабістага сачынення)
Казка сваімі рукамі (вырабы герояў казак з бумагі, картону, прыродных матэрыялаў; лэпбукі)
Глядзім і чытаем (буктрэйлер, электронная выстава ці ролік па матывах беларускіх казак)
Камерная сцэна (інсцэніроўка казкі, запісаная на відэа)
Чытаем і гуляем (крыжаванкі, віктарыны, квэсты па казках)
Метадычная скарбонка (метадычная распрацоўка мерапрыемства, конкурса, прэзентацыi)
З РЭСПУБЛІКАНСКІМ УДЗЕЛАМ
Кожны ўдзельнік акцыі па выніках размяшчэння матэрыялаў атрымае СЕРТЫФІКАТ.
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ!
Даведачна: У якасці ілюстрацыі да акцыі выкарыстана работа мастачкі Эльгі Паповай
Комментариев нет:
Отправить комментарий