понедельник, 15 января 2024 г.

Акцыя "Беларуская казка - розуму падказка"! Далучайцеся!


3 студзеня 2024 года пад дэвізам "Родная мова - галоўная культурная каштоўнасць" распачалася новая сеткавая акцыя "Беларуская казка - розуму падказка"!

ПАЛАЖЭННЕ

Свае работы кожны ўдзельнік акцыі размяшчае самастойна на платформе PADLET у адной з сямі намінацый:

Чарадзейнае слова (мастацкае чытанне беларускай казкі)

Раскажу табе казку… (казка на новы лад ці казка асабістага сачынення)

Казка сваімі рукамі (вырабы герояў казак з бумагі, картону, прыродных матэрыялаў; лэпбукі)

Глядзім і чытаем (буктрэйлер, электронная выстава ці ролік па матывах беларускіх казак)

Камерная сцэна (інсцэніроўка казкі, запісаная на відэа)

Чытаем і гуляем (крыжаванкі, віктарыны, квэсты па казках)

Метадычная скарбонка (метадычная распрацоўка мерапрыемства, конкурса, прэзентацыi)


УВАГА! Усе матэрыялы павінны быць на беларускай мове!


Кожны ўдзельнік акцыі абавязкова павінен прайсці рэгістрацыю. Калі над матэрыялам працавалі некалькі чалавек, то форма рэгістрацыі запаўняецца на кожнага асобна.


УВАГА! У сертыфікаце ўдзельніка дадзеныя будуць запісаны так, 
як вы пазначылі пры рэгістрацыі.

На сенняшні дзень у акцыі "Беларуская казка - розуму падказка" ўжо прынялі ўдзел больш за 20 чалавек з розных куточкаў Беларусі! Сярод удзельнікаў - вучні, выхавацелі, педагогі і бібліятэкары! 

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ! 
У вас яшчэ ёсць час! 
Матэрыялы можна размяшчаць да 14 лютага 2024 года!




Комментариев нет:

Отправить комментарий