среда, 31 января 2024 г.

Гэта мая краіна!

29 студзеня 2024 г. адбылася літаратурна-творчая сустрэча «Гэта мая краіна!» для  навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 137 г. Мінска імя П.М.Машэрава»  з Міхаілам Паўлавічам Пазняковым. 

Вядомы беларускі паэт, дзіцячы пісьменнік, перакладчык, крытык, мовазнаўца, публіцыст. Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, Член Праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Старшыня таварыства дружбы «Беларусь – Расія», Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. 

Сустрэча праходзіла на творчай ноце жывой узаемнай цікавасці, захопленасці ў паэтыка-літаратурную лабараторыю пiсьменнiка…

Напрыканцы  сустрэчы згодна з пытаннямі слухачоў аўтар паведаміў незвычайную гісторыю некаторых сваіх паэтычных, лінгвістычных і празаічных кніг. 

Для школьнай бібліятэкі аўтар падпісаў адну са сваіх апошніх кніг – “Пра роднае, дарагое”. 

Арганізатарамі сустрэчы выступілі супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі № 10: загадчыца сектара абслугоўвання М. М. Кулакова, вядучы бібліятэкар і загадчык бібліятэкі СШ № 137 г. Мінска імя П. М. Машэрава Кацярына Віктараўна Уласенка.





Комментариев нет:

Отправить комментарий