Я прачытала невялікую аповесць Васіля Быкава "Пакахай мяне,салдацік". Прачытала на адным дыханні, але сэрца зажала ад болі.
Падзеі адбываюцца ў Аўстрыі ў 1945 годзе.
Лейтэнант Змітрок Барэйка сустракае ў катэджы зямлячку з Беларусі Франю, якая служыць у прафесара біялогіі Шарфа і ягонай жонцы Сабіны. Паміж лейтэнантам і Франяй нараджаецца каханне.У канцы аповесці - трагедыя, так сумна за гераіню, прафесара і яго жонку.
Гэта лірычная трагедыя, у якой канфлікт героя з ваеннай рэчаіснасцю дасягае максімальнай кропкі напружанасці і вастрыні.
Чытайце нашу беларускую класіку!
Людміла Віктараўна Пыж
Комментариев нет:
Отправить комментарий