Показанные сообщения отсортированы по дате запроса (беларускія пісьменнікі - дзецям). Сортировать по релевантности Показать все сообщения
Показанные сообщения отсортированы по дате запроса (беларускія пісьменнікі - дзецям). Сортировать по релевантности Показать все сообщения

суббота, 22 февраля 2025 г.

Весткі з бібліятэк: Па слядах Дня роднай мовы

Беларусь — Айчына, родны дом...
Слоў бацькоўскiх я не забываю.
Покуль мы гаворым i пяём, —
Мова беларуская — жывая!
Л.Пранчак

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага.

Сваім вопытам з вамі дзеляцца актыўныя ўдзельнікі сеткавай акцыі "Беларускія пісьменнікі - дзецям".

Святлана Фёдараўна Шпакава, загадчык бібліятэкі сярэдняй школы № 197:


пятница, 21 февраля 2025 г.

У Дзень роднай мовы падводзім вынікі сеткавай акцыі!

Мова... Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.
Анатоль Грачанікаў

Сёння, 21 лютага, мы сустракаем Дзень роднай мовы падвядзеннем вынікаў міжрэгіянальнай сеткавай акцыі "Беларускія пісьменнікі - дзецям", што рэалізоўвалася рэсурсным цэнтрам "Школьная бібліятэка ХХІ стагоддзя" пры падтрымцы Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

Мэта акцыі - абуджэнне пачуцця павагі да роднай мовы як галоўнай культурнай каштоўнасці праз творы для дзяцей беларускіх аўтараў.

І, перш за ўсё, кажам ВЯЛІКІ ШЧЫРЫ ДЗЯКУЙ! усім, хто знайшоў магчымасць падтрымаць агульную справу і далучыцца!

На агульнай платформе з 3 студзеня па 18 лютага 2025 года ва ўсіх аматараў роднага слова была магчымасць падзяліцца напрацаванымі матэрыяламі ў 6 намінацыях:
*Майстры слова
*Тэатр ля мікрафона
*Літаратурная гасцёўня
*Пачыталі? Пагуляем!
*Прэзентуем!
*Вялікай Перамозе!

понедельник, 17 февраля 2025 г.

Спяшайцеся прыняць удзел!

Паважаныя чытачы! Шаноўныя ўдзельнікі акцыі "Беларускія пісьменнікі - дзецям"! 

Па вашых просьбах тэрмін размяшчэння матэрыялаў на платформе Padlet падоўжаны да 18 лютага!

Нагадваем, што кожны можа размясціць свае работы ў адной ці некалькіх намінацыях:

- Майстры слова
- Тэатр ля мікрафона
- Літаратурная гасцёўня
- Прэзентуем 
- Пачыталі? Пагуляем!
- Вялікай Перамозе!

Сделано на Padlet

Памятайце, што форму рэгістрацыі трэба запоўніць на кожнага ўдзельніка акцыі (і таго, хто чытае, і таго, хто рыхтуе).

Больш падрабязнасцей чытайце ў Палажэнні аб рэалізацыі акцыі

https://drive.google.com/file/d/19PFnu6rPDzyG5Kkn_PTLQStFKqEpWLTK/view

Спадзяемся, што адведзенага часу хопіць, каб змаглі прыняць удзел усе, хто жадае!

среда, 5 февраля 2025 г.

Рыхтуемся да Дня роднай мовы


Да Дня роднай мовы яшчэ два тыдні, а школьныя бібліятэкі сталіцы ўжо цалкам акунуліся ў падрыхтоўку да яго.


Тамара Адольфаўна Еўсіевіч, сярэдняя школа № 172:

Напярэдадні свята ў межах акцыі "Беларускiя пiсьменнiкi - дзецям" для вучняў 1-4 класаў гучаць у бібліятэцы любiмыя вершы беларускiх пiсьменнiкаў ва ўсёй сваёй красе: Л. Пранчак, Э. Агняцвет, Р. Барадулiн, А. Зэкаў, І. Фралова. 

четверг, 23 января 2025 г.

Эффективная школьная библиотека: совмещаем реальный и виртуальный формат

Сегодня, 23 января, на базе гимназии N 16 с участием методиста МГИРО Марины Николаевны Савчук состоялось плановое заседание городского клуба школьных библиотекарей "БУКВИЦА". Тема встречи - "Эффективная школьная библиотека: совмещаем реальный и виртуальный формат".


четверг, 16 января 2025 г.

Вести из библиотек: Новогоднее послевкусие

Мы дружны с печатным словом,
Если б не было его,
Ни о старом, ни о новом
Мы не знали б ничего!
С.Михалков

На прошлой неделе, в первые дни новой учебной четверти пятиклассники средней школы № 62 побывали "В гостях у сказки". Проводником ребят в сказочный мир стала заведующая библиотекой Светлана Владимировна Синякова. Дети разгадывали сказочные загадки, вспоминали сказочных персонажей и их авторов... и даже сами превращались в героев сказок.

четверг, 26 декабря 2024 г.

У новы год з новай акцыяй!

Запрашаем прыняць удзел у сеткавай акцыі "Беларускія пісьменнікі - дзецям"!

Мэта акцыі - абуджэнне пачуцця павагі да роднай мовы як галоўнай культурнай каштоўнасці праз творы для дзяцей беларускіх аўтараў.

Арганізатар акцыі - рэсурсны цэнтр "Школьная бібліятэка ХХІ стагоддзя" ДУА "Сярэдняя школа № 1 г.Мінска імя В.П.Чкалава". Пры падтрымцы цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі". У супрацоўніцтве з сеткавай суполкай "Школьныя бібліятэкары горада Мінска".