суббота, 3 февраля 2024 г.

Родная мова - галоўная культурная каштоўнасць. Далучайцеся!


Сёння месяц, як распачалася наша сеткавая анлайн-акцыя "Беларуская казка - розуму падказка". За гэты час да акцыі ўжо далучыліся больш за 60 чалавек з розных куточкаў нашай краіны, размясціўшы каля 70 работ. Мы пашыраем межы і расцём, нібы маленькі агеньчык, які ператвараецца ў вялікае прыгожае полымя, багатае на фарбы і цяпло.

Кожная работа - вынік натхняльнай працы.  І мы пашырылі магчымасці для праяўлення вашай творчасці, дадаўшы яшчэ адну намінацыю НОВАЕ ГУЧАННЕ (аўтарскія пераклады замежных казак на беларускую мову), дзе ўжо размясцілі свой выдатны пераклад дзяўчаты мінскай гімназіі.

Нагадваем: мэта акцыі - абуджэнне пачуцця павагі да роднай мовы як галоўнай культурнай каштоўнасці праз казку. І ў кожнага яшчэ ёсць час прыняць у ёй удзел, бо матэрыялы можна размяшчаць на платформе да 15 лютага, каб паспець падвесці вынікі да 21 лютага, Дня роднай мовы.

Натхнення вам, нашы шаноўныя сябры!


Комментариев нет:

Отправить комментарий