пятница, 17 июля 2026 г.

Лета - час вандровак. Працягваем адкрываць Беларусь разам


Ксенія Аляксееўна Плятнёва, загадчык бібліятэкі сярэдняй школы N 180 г.Мінска імя В.У.Ермака:

Прачынаюся суботнім ліпеньскім ранкам і раптоўна разумею, што трэба ехаць у Гальшаны. Марыла даўно, але ўсё адкладала. 

Папіваючы каву, запытваю ў сваіх хатніх: "Хто са мной?" Ніхто... Так раптоўна нешта надумаць (не плануючы загадзя) і здзейсніць здольная толькі я - яны ўжо звыкліся з гэтым. 

Еду адна. Дарэчы, люблю вандраваць адна... Еду, куды хачу, спыняюся, дзе хачу, ніхто не енчыць, што стаміўся, галодны і г.д.))) Маршрут складаю, калі ўжо выязджаю з паркоўкі. Баруны (праз іх вядзе дарога ў замак), Гальшаны, Крэва, Залессе - сядзіба М.К. Агінскага с вялізным паркам і цудоўнай аранжарэяй. І як мне пашанцавала, што менавіта ў гэты дзень у сядзібе кампазітара гучала музыка: быў канцэрт студэнтаў музычнага каледжа Ахрэмчыка!

А ў нядзелю - Лошыцкі парк і адноўленая сядзіба. 

Дарэчы (ці ж такое бывае выпадкова?), таксама трапляю на экскурсію з музычным акампанементам. 

Гісторыя сядзібы шматаблічная і загадкавая: апошні ўладальнік Е. Любанскі, яго вялікае каханне да маладой жонкі Ядзвігі, яе загадкавая смерць у 1905, знікненне самога Любанскага ў 1917г, адразу пасля Вялікай Айчынай вайны - гуманітарная місія, член якой Рут Уолер, выратоўваючы дзяцей на Свіслачы, сама захварэла і памерла (зараз школа №130 у Лошыцы носіць яе імя), інстытут раслінаводства (дагэтуль існуе вялізны сад з цудоўнымі смачнымі яблыкамі...)

Улетку вандраваць добра і ў межах Мінска, нават у межах аднаго палаца. Учора я вось так вандравала па  Нацыянальнай бібліятэцы і наведала там ажно шэсць выстаў! А побач, у Дана Мол, яшчэ і сёмую! Але ж усё па парадку.  

Выстава першая "Святло ведаў"- фотаздымкі да 20-годдзя палаца. Ад пачатку будаўніцтва да пераезда ў 2006 годзе і сёняшніх дзен. Арганізаваная зам. дырэктара НББ В. Пшыбытка.

Выстава другая "Кніжныя коды"- гэта мастацтва і кнігі: мастацтва ў кнігах і кнігі ў мастацтве.

Выстава трэцяя "Шляхі-дарогі мастака" - работы Вячаслава Кубарава (да яго 95-годдзя), мастака кінастудыі Беларусьфільм, які шмат вандраваў і рабіў замалёукі, а таксама выконваў эскізы да шматлікіх кінафільмаў (у тым ліку "Паланэз Агінскага").

Выстава чацвёртая "Маляваная душа"- да 130-годдзя мастачкі -вандроўніцы Алены Кіш. Тут радуюць фарбамі дываны самой Алены Кіш, Язэпа Драздовіча, а таксама работы сучасных беларускіх мастакоў, якія працягваюць традыцыі наіўнага мастацтва ўжо сёння.

Выстава пятая "Крыніцы любові да роднай зямлі" - да 175-годдзя Янкі Лучыны і 150-годдзя Цёткі. Інжынер Іван Неслухоўскі і педагог Алаіза Пашкевіч сталі аднымі з пачынальнікаў беларускай літаратуры.

Выстава шостая "Лепшыя кнігі Беларусі" - прызёры Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" (які, дарэчы, праводзіцца з 1960года!). Зрабіла фотаздымкі пераможцаў у намінацыі "Лепшы падручнік" (Беларуская мова), "Літ-фармат" (кніга "Гарады" А. Радзькова), "Дзецям 21 стагоддзя" ("Казкі старога Мінска"). Дарэчы, А. Радзькоў падарыў нашай школе свае кнігі, калі быў тут на сустрэчы з вучнямі, апошнюю я атрымала як прыз на віктарыне 33 міжнароднай кніжнай выставе.


І, калі ўжо знямоглая, але пазітыўна ўражаная я выйшла з бібліятэкі і накіравалася ў Дана Мол па каву, убачыла там у мастацкай галерэі яшчэ адну выставу. Ну як не зайсці? Гэта ж наша роднае, сваё. Выстава сёмая "ИзумЛЁНный край" - блакіт нябёсаў і палёў у работах сучасных беларускіх мастакоў.

Елена Дмитриевна Кухарева, заведующий библиотекой средней школы N 35 г.Минска:

Вернулась из поездки в город Дзержинск. В былые времена он назывался Койданово. Город хоть и не очень большой, но с богатой историей. В 16 веке в городе был замок и Кальвинский сбор. В июле городу исполнилось 880 лет. И сейчас есть интересные места и памятники. Церковь памятник архитектуры 19 века, костел, памятник евреям расстрелянным в годы Великой Отечественной войны, а недавно открыли памятник героям Простоквашино.


Недалеко от города находится святая криница. Возле криницы установлен Крест Христов, есть часовня и купальня и можно набрать святой воды.

Много прекрасных впечатлений от поездки!

Комментариев нет:

Отправить комментарий