Ужо каторы дзень не магу адарвацца ад кнігі, якую набыла на 23 кніжнай выставе. Раман невядомага мне дагэтуль (на жаль) аўтара Зінаіды Дудзюк "Слодыч і атрута" (Мастацкая літаратура, 2013). Гэта- апавяданне пра гісторыю заходнебеларускай сям'і і увогуле ўсіх вяскоўцаў, на долю якіх выпалі шматлікія сацыяльныя катаклізмы пачатку 20 стагоддзя. Гэта - гісторыя вялікага кахання, пранесенага праз жыццёвыя нягоды і варункі лёсу. Гэта - псіхалагічныя партрэты людзей з іх душэўнымі перажываннямі, памылкамі і добрымі ўчынкамі... У пэўным сэнсе кніга мне нагадала раман Вячаслава Адамчыка "Чужая бацькаўшчына", які я прачытала ў тым годзе.
Раіць да чытання Ксенія Аляксееўна Плятнёва
.jpg)
Комментариев нет:
Отправить комментарий