Андрэй Макаёнак - майстар драматургіі. Яго п'есы, напісаныя больш за 40 гадоў таму і пастаўленыя некалькі соцен раз у шматлікіх тэатрах вялікай тады краіны, не губляюць сваёй актуальнасці і сення.
Тонка, з гумарам, са смехам, іншы раз праз слёзы Андрэй Ягоравіч не баяўся гаварыць праўду і выкрываць чалавечыя заганы. Ён першы ў гісторыі беларускай літаратуры, хто пачаў працаваць у жанры трагікамедыі...
Прэзентацыя "На творчай арбіце Андрэя Макаёнка" загадчыка бібліятэкі ДУА "Гімназія № 21 г. Мінска" Наталлі Віктараўны Шашкевіч пазнаёміць з тэатральнымі пастаноўкамі твораў драматурга.
Інтэрактыўны плакат "Драматург складанай камедыйнай думкі" дае магчымасць не толькі прачытаць, паслухаць, паглядзець п'есы Майстра, з яго дапамогай кожны зможа пераканацца ў шматграннасці вялікага таленту.
Комментариев нет:
Отправить комментарий