понедельник, 23 ноября 2020 г.

Да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча!

26 лiстапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Уладзімір Караткевіч вызначыўся ў сваёй творчасці і як паэт, і як драматург, і як майстар гістарычнай прозы. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Творы аўтара адрозніваюцца яркімі вобразамі, захапляльным дынамічным сюжэтам, адзначаюцца глыбінёй. Даўно ўвайшлі ў школьную праграму "Зямля пад белымі крыламі", "Каласы пад сярпом тваім", "Дзікае паляванне караля Стаха", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Сівая легенда"... Многія творы Уладзіміра Караткевіча атрымалі другое жыццё ў кінематографе.

За раман "Чорны замак Альшанскі" Уладзімір Сяменавіч узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа, з'яўляецца лаўрэатам літаратурнай прэміі СП БССР імя Івана Мележа за раман "Нельга забыць", адзначаны ордэнам Дружбы народаў. 

Найбольш поўныя звесткі аб жыцці і творчасці У. Караткевіча падае Беларуская Вікіпедыя, а пачытаць, паслухаць, паглядзець творы аўтара можна дзякуючы рэсурсу Беларуская палічка.

Школьныя бібліятэкары сталіцы прапаноўваюць свае матэрыялы па біяграфіі і творчасці Майстра:

Плакат "Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча". Аўтар-складальнік: Н.В. Шашкевіч, загадчык бібліятэкі ДУА "Гімназія № 21 г. Мінска"

Закладка "Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча". Аўтар-складальнік: Л.І. Бадзюкова, загадчык бібліятэкі ДУА "Сярэдняя школа № 4 г. Мінска"

Гульня-віктарына "Казачны Караткевіч". Аўтар-складальнік: В.А.Горыслава, загадчык бібліятэкі ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Мінска

Віктарына "Жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча". Аўтар-складальнік: Н.Л. Пупышава, загадчык бібліятэкі ДУА "Гімназія № 5 г. Мінска"

Паэтычнае падарожжа "Беларусь мая, сонца, Дарагая і родная маці!" Аўтары-складальнікі: Т.А. Пасуднеўская, загадчык бібліятэкі ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Мінска", З.М. Кляшчонак, бібліятэкар ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Мінска"

Відэапрэзентацыя "Уладзімір Караткевіч "Быў. Ёсць. Буду". Да 90-годдзя з дня нараджэння". Аўтар-складальнік: Л.І. Бадзюкова, загадчык бібліятэкі ДУА "Сярэдняя школа № 4 г. Мінска"

Відэапрэзентацыя "Рамантык беларускай гісторыі. Да 90-годдзя У. Караткевіча". Аўтар-складальнік: Л.В. Пыж, загадчык бібліятэкі ДУА "Сярэдняя школа № 54 г. Мінска"

Прэзетацыя "Рамантык беларускай гісторыі". Аўтар-складальнік: Т.В. Шульская, загадчык бібліятэкі ДУА "Гімназія № 24 г. Мінска"

Лiтаратурная вечарына па творчасцi У. Караткевiча “Быў. Ёсць. Буду.” Аўтар-складальнік: Т.А. Еўсіевіч, загадчык бібліятэкі ДУА "Сярэдняя школа № 172 г.Мінска"

Удивительный мир литературного наследия Владимира Короткевича. К юбилею писателя!  Автор-составитель: С. Ф. Шпакова, заведующий ГУО "Средняя школа № 197 г. Минска"

У бібліятэцы гімназіі  № 21 г. Мінска з 21 лістапада па 26 лістапада праходзіць акцыя “Чытаем Караткевіча”. Галоўная мэта мерапрыемства – наблізіць Уладзіміра Караткевіча да чытачоў, паказаць, якім ён быў чалавекам, выхоўваць у вучняў гонар, павагу, любоў да Беларусi, да сваёй нацыi.

План мерапрыемстваў:

1. «Усе шляхі прыводзяць… да родных вербаў і бяроз»: да 90-годдзя з дня нараджэння       Ул. Караткевіча, 9 класы

2. Віктарына “Казачны Караткевіч”, 5 класы

3. Гучныя чытанні “Казкі Уладзіміра Караткевіча”, 4 класы

4. “А скажыце, Уладзімір Сямёнавіч…” – маё пытанне да пісьменніка, 11 клас


Далучайцеся! Чытайце з намі! Чытайце самі!

Комментариев нет:

Отправить комментарий