четверг, 3 ноября 2022 г.

140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа...

Сэнс жыцця нашага ‒ бесперапынны рух

Якуб Колас 

Сёння наша краіна адзначае юбілей Якуба Коласа, класіка беларускай літаратуры, стваральніка сучаснай беларускай мовы. 

Выпускніца ДУА "Сярэдняя школа 1 г. Мінска" Міхайлоўская Саша. Аўтар відэа Пасуднеўская Т.А.

Імя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча) сімвалізуе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны. Жыццё і дзейнасць паэта працятыя высакароднасцю, неабыякавасцю да ўсяго, вернасцю прынцыпам, любоўю да роднай зямлі. 

Сваім магутным талентам Якуб Колас адкрыў невычэрпныя магчымасці роднага слова, вызначыў асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, падняў яе да ўзроўню развітых літаратур свету. Нарадзіўся і вырас паэт у маляўнічых мясцінах і любоў да прыроды пранёс праз усё жыццё. На старонках твораў пісьменніка яна паўстае перад намі ва ўсёй сваёй велічы і прыгажосці.


Выканаўца: Паражнюк Іван, вучань 6 класа. Кіраўнік: Пасуднеўская Т.А., загадчык бібліятэкі
ДУА "Сярэдняя школа 1 г. Мінска"



2 комментария:

  1. Дзякуй вялікае, Колас і Купала наша ўсё!!!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Сапраўды, Наталля Віктараўна, цяжка ўявіць беларускую літаратуру без твораў нашых класікаў

      Удалить