З мэтай засяроджання ўвагі вучняў на гістарычным лёсе Беларусі, абуджэння цікавасці да мінулага краіны і нацыянальнай спадчыны школьная бібліятэка правяла ў актавай зале літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 5-11класаў: чыталі ўрыўкі з твораў класікаў, ігралі сцэнкі, выконвалі карагодны танец "Купалінку", спявалі песню калыханку. Шэўчык Максім вельмі прыгожа сыграў на балалайцы кампазіцыю "Люблю мой край, старонку гэту".
Колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у нашай памяці Янка Купала і Якуб Колас - выдатныя пісьменнікі,без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру.
Л.В. Пыж, загадчыца бібліятэкі ДУА "Сярэдняя школа № 54 г. Мінска"
Комментариев нет:
Отправить комментарий