пятница, 19 февраля 2021 г.

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы


…І ў палацы, і на сцежцы вузкай,
Каб душа магла пачуць душу,
Размаўляй са мной па-беларуску,
Размаўляй па-роднаму, прашу.

Марыя Новікава

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. 

Родная мова шмат не патрабуе. А калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак! Ці хоць часам пра яе думай. Ведайце, сёння беларуская мова стала элітарнай, бо на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі: літаратары, мастакі, некаторыя дзеячы навукі.

Калі ты чуеш яе – ці то сучасную літаратурную,  ці  змешаную “трасянку”, або мясцовую дыялектную – ведай, што гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі  яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі,  дзяды і прадзеды  нямала зрабілі, каб  беларуская  мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.


Сення, 19 лютага 2021 года, у бібліятэцы ДУА "Гімназія № 16 г. Мінска" (загадчык Інэса Васільеўна Венгер) прайшло мерапрыемства "Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка", прысвечанае юбілею беларускага пісьменніка. На гэтай сустрэчы вучні гімназіі пазнаёміліся з творчасцю У.Ягоўдзіка і яго цікавымі  кнігамі. Па заканчэнні сямікласнікі напісалі віншаванне пісьменніку на роднай мове.




Любіце і шануйце родную мову!



6 комментариев:

  1. Беларуская мова такая самабытная i прыгожая, але, на жаль, рэдка пачуеш яе чыстае гучанне...
    Мае любiмыя словы жэу'жык, матуля, пяшчота)
    А вашыя?

    ОтветитьУдалить
  2. Цалкам падтрымлiваю цябе,Таццяна! Мне пашанцавала працаваць настaу'нiкам беларускай мовы i літаратуры, таму я маю магчымасць размау'ляць па - беларуску i чуць словы на роднай мове кожны дзень! Мае любiмыя словы адмысловы, дбайны, мець рацыю, гарэза,стракаты. А вашыя?

    ОтветитьУдалить
  3. Пяшчота, сонейка, прыгожы, блакiтны , ружовы , i яшчэ штат якiх. Дзякуй за матэрыялы.

    ОтветитьУдалить
  4. Цiкавыя словы нязграбны, мау'ляу', маеш рацыю, сцiзорык, няу'клюда.

    ОтветитьУдалить
  5. Еўдакія Лось, "Не чакайце, што буду хваліцца..."
    Не чакайце, што буду хваліцца
    Перад іншымі мовай маёй.
    Хіба хваліцца з лесу крыніца,
    Што грымотней яна за прыбой?

    Той, хто любіць папраўдзе, ён ціха
    Слова роднае ў сэрцы спяліць,
    Беражэ ад пагарднага ліха:
    Калі слову, то й сэрцу баліць...

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Юля, вялiкае дзякуй за верш. Якое шчасце, што мы чуем адзiн аднаго.

      Удалить