суббота, 17 января 2026 г.

Запрашаем далучыцца да акцыі з нагоды Дня роднай мовы!

Я - беларус, і я шчаслівы, 

Што маці мову мне дала, 

Што родных песень пералівы

І зблізку чую, і здаля. 

Н. Гілевіч

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day).
Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай.

Арганізацыя міжрэгіянальных сеткавых акцый рэсурсным цэнтрам "Школьная бібліятэка ХХІ стагоддзя" і сеткавай супольнасцю школьных бібліятэкараў горада Мінска напярэдадні Дня роднай мовы стала добрай традыцыяй. Ужо каторы год правядзенне акцыі падтрымлівае цэнтр ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”.

Сёлета тэма акцыі - "Люблю свой край"

На платформе Padlet першыя ўдельнікі ўжо размясцілі свае работы

 

Далучайцеся і вы! 

Падзяліцца матэрыяламі можна да 17 лютага 2026 года ў адной з 6 намінацый:

  • Пазнаём Беларусь разам (распрацоўкі літаратурна-пазнавальных гадзін, гасцёўні)
  • Каб любіць Беларусь нашу мілую (відэаматэрыялы, буктрэйлеры да кніг пра Беларусь (да 3 хвілін))
  • У зачараваным царстве (легенды, паданні, казкі пра Беларусь у любым фармаце)
  • Песня льецца і віецца (музычнае выкананне паэтычных твораў пра Беларусь)
  • У пошуках скарбаў (гульні, квэсты, крыжаванкі, віктарыны пра Беларусь)
  • Яны ж – нават моцныя – трошкі мімозы (вобраз жанчыны ў творах беларускіх пісьменнікаў: выкананне твораў на памяць, водгукі да кніг, буктрэйлеры, лэпбукі, буклукі і г.д.)

Усе падрабязнасці правядзення акцыі - у Палажэнні

Будзем рады бачыць Вас сярод удзельнікаў!

Комментариев нет:

Отправить комментарий