четверг, 8 января 2026 г.

Запрашаем да ўдзелу ў сеткавай акцыі з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы

Родная мова - галоўная культурная каштоўнасць

Запрашаем прыняць удзел у штогадовай сеткавай акцыі да Міжнароднага дня роднай мовы, што адзначаецца 21 лютага.

Тэма акцыі сёлета - любоў і павага да Беларусі, да яе звычаяў і традыцый. 

Мэта акцыі "Люблю свой край" - абуджэнне пачуцця павагі да роднай мовы як галоўнай культурнай каштоўнасці праз творы беларускіх аўтараў пра родны край.

Акцыя ажыццяўляецца рэсурсным цэнтрам "Школьная бібліятэка ХХІ стагоддзя" ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Мінска імя В.П.Чкалава" ва ўзаемадзеянні з сеткавай супольнасцю школьных бібліятэкараў г.Мінска” і гарадскім клубам школьных бібліятэкараў "Буквіца". Каардынатар акцыі - цэнтр ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі” ў супрацоўніцтве з упраўленнем па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Мінска.

Размяшчэнне матэрыялаў:

 8 СТУДЗЕНЯ 2026 ГОДА - 17 ЛЮТАГА 2026 ГОДА.

Падвядзенне вынікаў: 

18 ЛЮТАГА 2026 ГОДА - 21 ЛЮТАГА 2026 ГОДА.

Каб прыняць удзел у акцыі, неабходна азнаёміцца з Палажэннем аб рэалізацыі акцыі


размясціць сваю работу на дошцы Padlet у адной ці некалькіх намінацыях

прайсці рэгістрацыю (для карэктнай працы лепш выкарыстоўваць Google Chrome)

Рэгістрацыя


Удзельнікі акцыі, якія выканаюць усе ўмовы, адзначаюцца сертыфікатамі за подпісамі рэктара ДУА “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі” і дырэктара ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Мінска імя В.П.Чкалава”. Сертыфікаты ўдзельнікаў будуць даступны для спампавання ў электронным выглядзе пасля завяршэння акцыі па спасылцы https://drive.google.com/drive/folders/1i6Ps_FnpjbFD2u-_TLZ2bG79FrUP9HPW?usp=sharing
За падрабязнасцямі правядзення акцыі сачыце ў нашым блозе!

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ!


Комментариев нет:

Отправить комментарий