Увесь студзень адзначаем юбілей Івана Пятровіча Шамякіна! У нашым літаратурным дыліжансе “Пад зоркай юбіляра”, прысвечаным 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, ужо прынялі актыўны ўдзел навучэнцы трэціх, чацвёртых, шостых, дзевятых, дзясятых і адзінаццатых класаў!
Наша падарожжа пачынаецца з прэзентацыі кніжнай выставы, якая і знаёміць удзельнікаў мерапрыемства з такім насычаным і цікавым жыццём Івана Шамякіна! Затым пераходзім да творчасці знакамітага земляка.
Для навучэнцаў 3-6 класаў арганізавалі гучныя чытанні апавядання пісьменніка-юбіляра “Бойка за хлеб” з абмеркаваннем прачытанага твора. Мерапрыемства заўсёды праходзіць вельмі эмацыянальна, таму што гэтае апавяданне заснавана на рэальных падзеях з жыцця Івана Пятровіча, і ўсе ўспрымаюць яго блізка да сэрца: як навучэнцы, так і настаўнікі, якія не застаюцца ўбаку і звычайна абмяркоўваюць сюжэт разам з намі.
Ксенія Аляксееўна Плятнёва, загадчык бібліятэкі сярэдняй школы № 180 г. Мінска імя У.І.Ермака:
У бібліятэцы сярэднй школы № 180 г. Мінска імя У.І. Ермака вучні цікавяцца выставай да юбілею І. Шамякіна.




Комментариев нет:
Отправить комментарий