Подробнее о том, как проходило состязание учащихся в интеллектуальных играх читайте в блоге Елены Леонидовны Пырх БиблиоКарусель
Татьяна Викентьевне Шульская, заведующий библиотекой средней школы N 105 г. Минска:
21 января учащиеся 2 "Г" класса были приглашены в школьную библиотеку на внеклассное мероприятие "С неба - звездой, в ладошку - водой". Школьники погрузились в увлекательное путешествие, посвящённое одной из самых загадочных природных субстанций — снегу.
Ксения Алексеевна Плетнёва, заведующий библиотекой средней школы N 180 г. Минска имени В.И.Ермака:
21 студзеня загадчыцай бібліятэкі сярэдняй школы №180 г.Мінска імя У.І. Ермака было праведзена значнае і маштабнае мерапрыемства (прысутнічала каля 70 чалавек) - сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам, паэтам, празаікам, публіцыстам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Васілём Аляксеевічам Жуковічам.
Сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы. Прысутныя (навучэнцы з 2 па 6 класы, класныя кіраўнікі) пранікліся атмасферай сустрэчы, глыбінёй і душэўнасцю паэзіі Васіля Жуковіча. Незабыўныя эмоцыі ў прысутных выклікала інсцэніроўка да верша Васіля Жуковіча "Еўфрасіння Полацкая". Вельмі эфектна глядзелася ў руках дзяцей запаленая свечка і абраз нашай слаўнай беларускай святой, апякунцы адукацыі. Пастаноўка была тым больш актуальная, што 2026 год абвешчаны прэзідэнтам нашай краіны А.Г.Лукашэнкам Годам беларускай жанчыны.
Васіль Жуковіч таксама быў вельмі ўражаны сустрэчай. Вось яго водгук у Кнізе ганаровых гасцей школы:
"Шаноўная Наталля Уладзіміраўна і ўсе педагогі школы!... Радасць перапаўняе душу ад сустрэчы з загадчыцай бібліятэкі, настаўніцамі і вучнямі... Мяне глыбока ўразіла высокая культура вучняў, іх дасканалае дэкламаванне маіх вершаў, інсцэніроўка верша "Еўфрасіння Полацкая". Паэтычныя радкі чыталіся прыгожа, выразна, пранікнёна. Я дужа ўдзячны таленавітай, інтэлігентнай і энергічнай Ксеніі Аляксееўне. Яна шчыруе на усю моц, спрыяе фармаванню здаровага мастацкага і эстэтычнага густу ў класных калектывах, у душах школьнікаў. Падобна, што і педагогі-класныя кіраўнікі падтрымліваюць добрую ініцыятыву...
Усім выдатных поспехаў, багата расці, святаў у будзенныя дні!
Васіль Жуковіч."






Комментариев нет:
Отправить комментарий