среда, 14 января 2026 г.

Ах, Калядачкі, бліны-ладачкі!

 

Ксенія Аляксееўна Плятнёва, загадчык бібліятэкі сярэдняй школы N 180 г. Мінска імя У. І. Ермака:

У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята — Каляды. Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захавалася да нашых дзён. У некаторых мястэчках краіны яны і дагэтуль развіваюцца і ўзбагачаюцца.

У бібліятэцы сярэдняй школы №180 г.Мінска імя У. і. Ермака сёння прайшлі Калядкі. Мы паспрабавалі ўявіць сябе тым самым беларусам ці беларускай з мінулага, што ўвесь год з захапленнем чакалі Каляд, каб павесяліцца і смачна паесці.  У нас таксама было весела і шумна. Прыйшлі да нас і Мядзведзь, і Воўк, і Каза.  І недахопу ў пачастунках таксама не было!                              


Дзе каза ходзiць – там жыта родзiць.

Дзе каза хвастом – там жыта кустом.

Дзе каза нагою – там жыта капною.

Дзе каза рогам – там жыта стогам.

Комментариев нет:

Отправить комментарий