День рассказывания сказок отмечается ежегодно 26 февраля.
Сказки занимают особенное место в жизни каждого человека. Сказки – это наши первые учителя, которых мы ценим и любим, даже когда становимся взрослыми. Давайте окунёмся в удивительный мир сказок современных белорусских авторов.
Мурашко Ольга Владимировна, заведующий библиотекой гимназии N 38 г. Минска:Кніга " Прыгоды мышкі Пік-Пік" Л.Рублеўскай
У звычайнай гарадской кватэры жыве пад шкафам лянівыя мышка. Яна, як і многія юныя чытачы, не любіць прыбіраць у сваёй норцы, вельмі любіць салодкае і марыць выйграць у конкурсе прыгажосці. Усе яе прыгоды расказваюцца дасціпна, з гумарам, цікава і для маленькіх чытачоў, і для дарослых.
Евсиевич Тамара Адольфовна, заведующий библиотекой средней школы 172 г.Минска:Хадасевіч-Лісавая, Х.С. "Ключ ад Вялікай Каштоўнасці": кніга-казка-квэст.
Адметнасць кнігі ў тым, што ты становішся адным з галоўных герояў ў пошуках Вялікай Каштоўнасці, праходзіш прыгодніцкім шляхам праз самыя незвычайныя і загадкавыя мясціны: Злавесны лес, Ведзьміна балота і Таямнічае возера. Русалкі, ваўкалакі, кікімары і вадзянікі перасяліліся ў сучасныя казкі і набылі новыя рысы характараў.
Пачынайце, чытаць. І Вы не адарвецеся ад гэтай цудоўнай кнігі!
Лапко Маргарита Леонидовна, заведующий библиотекой средней школы N 56 г.Минса:
Казачніца Алена Масла напісала цудоўную кнігу пра таямнічы і захапляльны свет беларускіх балот. Разам з хлопчыкам Бульбінкам і дзяўчынкай Журавінкай чытачы стануць удзельнікамі неверагоднага падарожжа па балотных абшарах, пазнаёмяцца з жыхарамі балот, далучацца да фантастычных здарэнняў, а яшчэ навучацца гатаваць, бо ў кнізе ёсць і кулінарныя рэцэпты!
Гэтую кнігу вядомага пісьменніка склалі празаічныя і вершаваныя казкі на самыя розныя тэмы. Яны выхоўваюць любоў да ўсяго жывога - раслін, кветак, жывёл, птушак, - раскрываюць дзівосны і непаўторны свет роднай прыроды. Казкі, якія жывуць у гэтым зборніку, вучаць маленькіх чытачоў дабрыні, спагадлівасці, чуйнасці, любові на нашай цудоўнай Радзімы.
Карыстальнікам камп'ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп'ютэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх - Віруса Шкодзю - і распавядаецца ў кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага - а часам наіўнага і нават... закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кнігай. Гэта незвычайная казка пра караля Віндаўса Вялікага, Віруса Шкодзю і чароўныя камп'ютэры.
А гэтая казка ад пісьменніцы Жанны Міус. Панч і Чоха - вясёлыя панчохі яркага вясёлкавага колеру. Яшчэ на фабрыцы іх аб'ядналі ў пару, тым самым зрабіўшы неразлучнымі. Сябрам прыйдзецца прайсці разам праз шматлікія выпрабаванні лёсу: і ў пашчы пыласоса пабываць, і ў зубы злоснага нявыхаванага сабачкі трапіць... Але ўсе хвалявальныя, часам вясёлыя, а часам небяспечныя прыгоды Панч і Чоха пройдуць побач, падтрымліваючы адзін аднаго, як сапраўдныя сябры. Гэтая кніга не звычайная, а з аўтографам пісьменніцы. Калі я бяру яе ў рукі, заўсёды ўспамінаю, як мы з трэцякласнікамі нечакана патрапілі на творчую сустрэчу з аўтарам! Такую ж яркую, як і гэтая казка!
Тэлепорт існуе! Гэта фантастычная казка Кацярыны Хадасевіч-Лісавой "Палёт на Вухуцію"! Адпраўляйцеся ў неверагоднае падарожжа, сябры! Вас чакае цудоўная касмічная вандроўка і фантастычна-прыгодніцкая гісторыя пра дзяўчынку з Зямлі і хлопчыка з таямнічай Вухуціі. Вы здзейсніце палёт на далёкую планету! Якая яна? Хто там жыве? Што адбываецца? Цікавае ці небяспечнае падарожжа атрымаецца ў галоўнай гераіні і чытачоў кнігі, якія разам тэлепартуюцца на загадкавую планету? У кнізе ёсць настольная гульня "Палёт на Вухуцію", qr-код на буктрэйлер, а яшчэ Зорны квэст! Гэтая кніга таксама ў нас з аўтографам ад Кніжнай феі, з якой мы аднойчы сустрэліся на Мінскай Міжнароднай выставе-кірмашы.
Пырх Елена Леонидовна, заведующий библиотекой средней школы 53 г.Минска:
Прапануем адну з гісторый пра лісачку Красуню (6+). Абаяльная і вясёлая яна проста прыцягвае да сябе розныя прыгоды! Сусветна вядомы вандроўнік, адважны падарожнік, галантны кавалер па імені Лухташ дзеліць сваю ўвагу між трыма сяброўкамі: асыпае лясных паненак кампліментамі, прысвячае песні і дорыць незвычайны падарунак! І ўсё цудоўна і прыгожа, але...
У кнізе ёсць настольная гульня, qr-коды на буктрэйлер іншых гісторый пра лісачку і размалёўкі.
Пыж Людмила Викторовна, заведующий библиотекой средней школы N 54 г.Минска:
Андрей Алексеевич Клыков. "Приключения Карпика"
Эта книга научит ребят любить природу и видеть чудо в самом обыденном.
Книга рассказывает о шустрой рыбки-маленького Карпика. Эта удивительная история,в ней столько тайн на каждой страничке.
Читатели узнают,как начинается весна под водой,откуда берутся маленькие рыбки, почему карпики на зимовку возвращаются домой,что они едят,как избегают опасности и ещё много -много интересного.
Шульская Татьяна Викентьевна, заведующий библиотекой средней школы N 105 г.Минска:Эта трогательная и добрая сказка рассказывает о пряничном человечке и игрушечном зайчике, которые живут в буфете у одинокой бабушки в деревне. Когда-то она любила печь пряники, но годы берут своё, а дети и внуки редко её навещают. Всё меняется, когда в дом неожиданно приезжают родные, а бабушка снова печёт волшебный пряничный домик, который становится новым домом для двух маленьких друзей.
Посудневская Татьяна Александровна, заведующий библиотекой средней школы 1 г. Минска имени В.П.Чкалова:
Кто такая Кусяндра и откуда она взялась в комнате? Почему у нее острые когти? И, самое главное, почему её просто разрывает от злости? Она и сама не знает, и даже кот на шкафу не дает ответа. Кусяндра хочет крушить все вокруг, но среди треска и грохота слышит загадочное "тук-тук"...
Зубастая и пушистая книжка для юных читателей и их родителей от замечательного творческого дуэта – писательницы Надежды Ясминской и художницы Светланы Михолап – научит детей осознавать свои чувства и жить в гармонии с собой.
Комментариев нет:
Отправить комментарий