Родная мова - галоўная культурная каштоўнасць любой нацыі! І беларусы не выключэнне!
Традыцыйна напярэдадні свята Міжнароднага дня роднай мовы на пляцоўцы нашага рэсурса мы збіраем унікальны аўтэнтычны матэрыял, каб паказаць, што беларуская мова жыве, традыцыі беларусаў прывабліваюць, пачуццё любові да роднага слова кранае сэрцы нашых дзяцей.
У шасці намінацыях
- Пазнаём Беларусь разам (распрацоўкі літаратурна-пазнавальных гадзін, гасцёўні)
- Каб любіць Беларусь нашу мілую (відэаматэрыялы, буктрэйлеры да кніг пра Беларусь (да 3 хвілін))
- У зачараваным царстве (легенды, паданні, казкі пра Беларусь у любым фармаце)
- Песня льецца і віецца (музычнае выкананне паэтычных твораў пра Беларусь)
- У пошуках скарбаў (гульні, квэсты, крыжаванкі, віктарыны пра Беларусь)
- Яны ж – нават моцныя – трошкі мімозы (вобраз жанчыны ў творах беларускіх пісьменнікаў: выкананне твораў на памяць, водгукі да кніг, буктрэйлеры, лэпбукі, буклукі і г.д.)
на дошцы Падлет ужо размешчана звыш 80 работ.
Далучайцеся і вы!
Да 17 лютага яшчэ ёсць час расказаць пра свае пачуцці, сказаць "Люблю свой край"!
.png)

Комментариев нет:
Отправить комментарий