понедельник, 16 февраля 2026 г.

Вести из библиотек: Ни дня без событий!

Елена Анатольевна Михалицына, заведующий библиотекой ГУО "Средняя школа №170 г Минска им Н. Рафиева":

В рамках шестого школьного дня для ребят 2-х классов в библиотеке ГУО "Средняя школа №170 г Минска им Н. Рафиева" прошла интерактивная игра «Угадай профессию», где ребята узнали о разнообразном мире профессий, важности и необходимости любого труда, об уважении к людям разных профессий. О том, что труд помогает раскрыть свою личность, показать свои способности.

Участники игры прошли этапы «Эмодзи», «Работа изнутри», «День из жизни», «Звуки профессий».

Проходя каждый этап, ребята проявляли заинтересованность и смекалку.

Ребята с интересом познавали мир профессий, углубили свои знания о том, что люди разных профессий должны знать, уметь, делать. Проведение интерактивной игры способствовало воспитанию уважительного отношения к людям труда.

Маргарита Леонидовна Лапко, заведующий библиотекой средней школы 56 г.Минска:

Сёння мы з шасцікласнікамі адправіліся ў агляд-падарожжа, якое называлася «Распавядае Уладзімір Ягоўдзік» і якое было прымеркавана да юбілею пісьменніка. 14 лютага Уладзіміру Іванавічу споўнілася 70 гадоў!

Перш чым знаёміцца з кнігай Ягоўдзіка “Сем цудаў Беларусі”, мы з дзецьмі ўспомнілі 7 цудаў свету. Аказалася, што ўдзельнікі мерапрыемства шмат чаго ведаюць і пра егіпецкія піраміды, і пра садв Семіраміды, і пра статую Зеўса ў горадзе Алімпіі. Таксама не забыліся пра храм Артэміды, маяк на востраве Фарос, Галікарнаскі маўзалей і пра Калоса Радоскага.

Затым непасрэдна перайшлі да цудаў Беларусі Уладзіміра Ягоўдзіка. Пачалі з Белавежскай пушчы. Падзяліліся цікавымі фактамі пра яе, паслухалі песню “Белавежская пушча” ў выкананні нашых легендарных “Песняроў”. Я не магла не пахваліцца фотаальбомам “Зямля сілы” (2009г.) пра Белавежскую пушчу, у якім 600 старонак. Дзеці вырашылі яго ўзважыць (амаль 5 кг), кожны захацеў узяць гэтае выданне ў рукі, а затым сфатаграфавацца з ім.

Далей нас чакала Еўфрасіння Полацкая і яе крыж-святыня. Успомнілі, кім была Еўфрасіння, як яна служыла людзям, і што менавіта па яе заказу Лазар Богша зрабіў прыгожы крыж. Усе ўдзельнікі мерапрыемства выразілі надзею, што абавязкова настане дзень, калі крыж Еўфрасінні Полацкай вернецца туды, дзе і павінен быць – у Полацк, у Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр.

Пасля мы зазірнулі да Францыска Скарыны. Пагаварылі пра яго “Псалтыр”, які паклаў пачатак беларускаму кнігадрукаванню, патрымалі ў руках “Біблію” Францыска Скарыны (факсімільнае ўзнаўленне), самыя адчайныя паспрабавалі яе чытаць. І ўсе здзівіліся, калі даведаліся, што ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваецца некалькі кніг Скарыны.

Наступны прыпынак быў у нас у Сынковецкай царкве. Я прачытала шасцікласнікам паданне пра ўзнікненне гэтай царквы-крэпасці з кнігі Уладзіміра Ягоўдзіка, а дзеці ўважліва слухалі. Усе захацелі ў ёй пабываць.

Затым я расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра Льва Сапегу і Статут ВКЛ, а далей нас чакаў Слуцк і Слуцкія паясы. Мы пабывалі на фабрыцы, дзе ткуць гэты брэнд Беларусі (паказала відэа). У дзяцей было шмат уражанняў (асабліва ўразіў станок, адзіны ў свеце , дзякуючы якому з’яўляецца казачны вясёлка-пояс, і кошт слуцкага пояса).

А скончылася наша падарожжа ў Нясвіжскім палацы і маім аповедам пра прывід Чорнай Дамы.

Кніга “Сем цудаў Беларусі” Уладзіміра Ягоўдзіка дзяцей вельмі ўразіла! Падчас нашага падарожжа па ёй шасцікласнікі даведаліся шмат новага і цікавага аб сваім краі!

Елена Леонидовна Пырх, заведующий библиотекой средней школы 53 г. Минска имени дважды Героя Советского Союза Л. И. Беды:

В библиотеке средней школы №53 г.Минска имени дважды Героя Советского Союза Л. И. Беды в рамках проведения декады Мужества организована выставка-фотоколлаж "Афганистан - ты боль моей души...", посвященная 37-й годовщине вывода советских войск из Афганистана.

Память о прошлом в книгах и наших сердцах!


Комментариев нет:

Отправить комментарий