пятница, 20 февраля 2026 г.

Родная мова - галоўная культурная каштоўнасць. Падводзім вынікі акцыі і сустракаем Міжнародны дзень роднай мовы

Мова родная мая, 
Чыстая крыніца.
Асалоду дорыць
Мне твая вадзіца. 
Як прамень празрысты, 
Як зара ўночы
Спеў твой светлы, чысты,
Як дзявочы вочы. 
Дай жа сілу, веру,
Піць - і не напіцца,
Мова родная мая, 
Годнасці крыніца!
К.А.Плятнёва, 
загадчык бібліятэкі ДУА “Сярэдняя школа N180 г.Мінска імя Ў.І.Ермака”

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага, мы падводзім вынікі міжрэгіянальнай сеткавай акцыі "Люблю свой край".

Ініцыятарам правядзення сеткавай акцыі стаў рэсурсны цэнтр "Школьная бібліятэка ХХІ стагоддзя" ДУА "Сярэдняя школа № 1 г.Мінска імя В.П.Чкалава". Акцыя праводзілася ва ўзаемадзеянні з сеткавай супольнасцю школьных бібліятэкараў г.Мінска” і гарадскім клубам школьных бібліятэкараў "Буквіца". Каардынатарам выступіў цэнтр ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”.

Тэма акцыі ў гэтым годзе - любоў і павага да Беларусі, да яе звычаяў і традыцый. 

З мэтай абуджэння пачуццяў павагі да роднай мовы як галоўнай культурнай каштоўнасці праз творы беларускіх аўтараў у акцыі "Люблю свой край" прынялі ўдзел 213 чалавек з устаноў адукацыі ўсёй краіны. Размешчана 165 работ у шасці намінацыях. 

СПАСЫЛКА НА ДОШКУ З УСІМІ РАБОТАМІ

35 легенд, баек, казак, апавяданняў пра Беларусь прадставілі ўдзельнікі ў раздзеле "У зачараваным царстве". 42 відэаработы - своеасаблівае прызнанне ў любові да роднага краю - змясціў раздзел "Каб любіць Беларусь нашу мілую". Для тых, хто жадае праверыць свае веды і, безумоўна, паглыбіць іх, - 40 абсалютна розных па складанасці і формах падачы матэрыялу гульняў: крыжаванак, віктарын, квэстаў, - раздзела "У пошуках скарбаў". А якія вобразы беларускіх жанчын "намалявалі" ўдзельнікі ў 31 рабоце раздзела "Яны ж - нават моцныя - трошкі мімозы"! 12 песенных работ дазволяць адпачыць душой, а 5 прыкладаў літаратурных гадзін і гасцёўні падкажуць ідэі для мерапрыемстваў.

Найбольшую актыўнасць праявілі мінчане - 145 чалавек! Найбольш актыўнымі з рэгіёнаў стала Мінская вобласць - 36 чалавек, прычым з іх 26 чалавек - калектыў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы. За што асабістыя словы падзякі загадчыку бібліятэкі Амётавай Наталлі Уладзіміраўне! 

Шчырыя словы падзякі настаўнікам і вучням дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Пачатковая школа № 112 г. Мінска"! Творы 22 юных удзельнікаў гэтай установы адукацыі маглі б лёгка легчы ў аснову асобнічка "Казкі, легенды, паданні пра Беларусь".

Сярод удзельнікаў большасць вучні 2-11 класаў - 139 чалавек. Але ж мы разумеем, што за кожным вучнем стаіць дарослы, і, як правіла, не адзін.

Дзякуй кожнаму ўдзельніку, сярод якіх і вучні 2-11 класаў устаноў адукацыі, і педагогі! Дзякуй тым, хто жадае распаўсюджваць роднае, хто неабыякавы да беларускасці! Дзякуй тым, хто жадае вучыць, і тым, хто вучыцца!

Хочацца спадзявацца, што падобныя мерапрыемствы стануць добрай традыцыяй і будуць збіраць не адну сотню апантаных, што роднае слова будзе гучаць не толькі напярэдадні свята. Звяртайцеся на наш адрас электроннай пошты sch.biblio@yandex.by са сваімі прапановамі.

Узнагароды і словы падзякі ўжо знайшлі першых сваіх уладальнікаў

ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Мінска імя В.П.Чкалава"

ДУА "Сярэдняя школа № 105 г. Мінска"
ДУА "Сярэдняя школа № 54 г. Мінска"
ДУА "Сярэдняя школа № 172 г. Мінска"

Для ўсіх, хто прайшоў рэгістрацыю, сертыфікаты можна спампаваць тут 

 СЕРТЫФІКАТЫ.

Калі вы не знайшлі свой сертыфікат, то звяртайцеся на наш адрас электроннай пошты sch.biblio@yandex.by

Комментариев нет:

Отправить комментарий