Запрашаем прыняць удзел у штогадовай сеткавай акцыі да Міжнароднага дня роднай мовы, што адзначаецца 21 лютага.
Тэма акцыі сёлета - любоў і павага да Беларусі, да яе звычаяў і традыцый.
Мэта акцыі "Люблю свой край" - абуджэнне пачуцця павагі да роднай мовы як галоўнай культурнай каштоўнасці праз творы беларускіх аўтараў пра родны край.
Акцыя ажыццяўляецца рэсурсным цэнтрам "Школьная бібліятэка ХХІ стагоддзя" ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Мінска імя В.П.Чкалава" ва ўзаемадзеянні з сеткавай супольнасцю школьных бібліятэкараў г.Мінска” і гарадскім клубам школьных бібліятэкараў "Буквіца". Каардынатар акцыі - цэнтр ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі” ў супрацоўніцтве з упраўленнем па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Мінска.


.png)


