воскресенье, 21 февраля 2021 г.

Створым Літаратурную карту Беларусі разам!


У Міжнародны дзень роднай мовы мы распачынаем праект і запрашаем прыняць удзел усіх зацікаўленых.

Прапануем стварыць Літаратурную карту Беларусі ХХ-ХХІ стст і такім чынам аб'яднаць лепшых Майстроў слова нашай краіны.


Калі ласка!!! Запрашаем да ўдзелу ўсіх!


Што робім? Рухаемся па алгарытме:

  1. Прагледзьце прыклады метак, што ўжо ёсць на карце (за ўзор пажадана браць меткі Сеткавай суполкі).
  2. Упэўніцеся, што выбраны вамі аўтар яшчэ не прадстаўлены.
  3. У пошукавым радку набярыце месца нараджэння выбранага вамі аўтара.
  4. У акенцы, што з'явілася, націсніце + (дабавіць метку на карту).
  5. Націснуўшы на аловак унізе акенца, вы можаце ўнесці карэктывы:

  • у верхнім радку змяніце назву геаграфічнай кропкі на назву вашай установы;
  • націсніце на значок фотаапарата, каб дабавіць фота пісьменніка;
  • пад фота ўпішыце прозвішча (на першым месцы!), імя, імя па бацьку, год нараджэння / гады жыцця пісьменніка  (каб перайсці на чырвоны радок, неабходна дадаткова адначасова націснуць дзве клавішы Shift + Ctrl);
  • дайце спасылкі на біяграфію пісьменніка і яго творы;
  • добра, калі змесціце спасылкі на аўтарскія матэрыялы, сустрэчы з пісьменнікам у вашай установе.

Быць Беларусам —
Гэта значыць
Свайго ні гуку не забыць,
Усё чужое перайначыць,
Каб Беларусі вечнай быць!
Быць Беларусам —
Гэта значыць
За родны край згараць на дым,
Па-беларуску чуць і бачыць
На гэтым свеце і на тым.
                                             Р. Барадулін

Комментариев нет:

Отправить комментарий