пятница, 5 февраля 2021 г.

8 лютага спаўняецца 100 год з дня нараджэння Івана Мележа

Адзін з самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя – Іван Мележ – падарыў нацыянальнай літаратуры нямала таленавітых твораў, сярод якіх навелы і апавяданні, п'есы і раманы, дзённікі і артыкулы.

Іван Мележ часта гаварыў: “Чалавек без гісторыі, без традыцый – што дрэва без карэння”. Пісьменнік вельмі любіў роднае Палессе, зямлю свайго маленства, адсюль яго выключная дабрыня і спагадлівасць. Калі сёння мы перачытваем яго “Палескую хроніку”, адчуваем, як аўтар заклапочаны лёсам палешукоў, якія маюць прыроджаную кемлівасць, чулую душу, высакароднасць і адоранасць. Адрэзаныя ад вялікага свету мележаўскія Курані жывуць па справядлівых законах, як некалі жылі бацькі, дзяды, прадзеды. Усе героі хронікі – гэта ў той ці іншай меры сам Мележ з яго багатым унутраным светам.

Раманы "Людзі на балоце", "Подых навальніцы" і "Завеі, снежань" былі перакладзены на рускую, казахскую, нямецкую, кітайскую і іншыя мовы, дзякуючы чаму пра Мележа даведаліся ў свеце...

З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа школьныя бібліятэкары сталіцы прынялі ўдзел у флэшмобе "ЯЛЮБЛЮЧЫТАЦЬМЕЛЕЖА", арганізаваным ДУК "Хойнікская цэнтральная раённая бібліятэка". 
Вы можаце яшчэ далучыцца да акцыі да 8 лютага 2021 года. Дастаткова зрабіць фотаздымак з подпісам "ЯЛЮБЛЮЧЫТАЦЬМЕЛЕЖА" і размясціць яго з адпаведным хэштэгам на сваёй старонцы ў любой сацыяльнай сетцы ці даслаць на адрас hoiniki_bibcentr@mail.gomel.by

Бібліятэка ДУА "Сярэдняя школа № 172 г. Мінска"

Бібліятэка ДУА "Сярэдняя школа № 54 г. Мінска"

Бібліятэка ДУА "Гімназія № 5 г. Мінска"

Бібліятэка ДУА "Сярэдняя школа № 141 г. Мінска"

Бібліятэка ДУА "Гімназія № 21 г. Мінска"

Бібліятэка ДУА "Сярэдняя школа № 162 г. Мінска"

Бібліятэка ДУА "Сярэдняя школа № 137 г. Мінска"

Бібліятэка ДУА "Сярэдняя школа № 197 г. Мінска"

Бібліятэка ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Мінска"

4 комментария:

  1. Дзякуй калегі за матэрыялы! Прыемна ведаць, што нас шмат!:) Гэта вельмі натхняе і дадае сілаў!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Так, Святлана Фёдарау'на! Разам мы - сiла! 🤗🤗🤗

      Удалить
  2. Спасибо, что участвуете в флешмобе!

    ОтветитьУдалить