понедельник, 19 февраля 2024 г.

Дню роднай мовы прысвячаецца


Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму - на роднай мове бацькоў дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб...

Змітрок Бядуля

17 лютага бібліятэка сталічнай сярэдняй школы запрасіла да сябе вучняў 5-7класаў на літаратурную гадзіну, прысвечаную Міжнароднаму дню  роднай мовы.

Вядучымі былі Дар'я Дубінец, вучаніца 8 "Б"класа, і Дзіма Ярашэвіч, вучань 8 "В"класа.

Прагучалі вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы, М.Багдановіча, М.Танка, Э.Агняцвет і іншых паэтаў Беларусі.

Вучні змаглі паглыбіць свае веды аб беларускім фальклоры. Удзельнічалі ў віктарыне, успомнілі лічылкі, пацешкі, загадкі, змаглі даведацца аб узнікненні назваў рэчаў народнага быту сваіх продкаў. Успомнілі песні на беларускай мове.

Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай.

Шчаслівымі і цікавымі момантамі, любоўю павагай да роднай мовы запомнілася дзецям гэтая літаратурная гадзіна.

Загадчык бібліятэкі 

ДУА "Сярэдняя школа N 54 г.Мінска

 імя Я.У.Клумава" 

Людміла Віктараўна Пыж



 

Комментариев нет:

Отправить комментарий