понедельник, 12 февраля 2024 г.

Спяшайцеся! Засталося некалькі дзён!

Шаноўныя чытачы!

Шаноўныя аматары роднай мовы і беларускай казкі!

Вашае жаданне дзяліцца цікавымі знаходкамі і таленавітымі чытачамі дорыць крылы і натхняе іншых. Гляджу на нашу агульную працу і разумею, што гэта недарма. Як жа ж здорава, што ёсць такая магчымасць пабачыць на свае вочы плённую працу, якая аб'ядноўвае дарослых і дзяцей з усёй краіны! Я знаходжуся ў поўным захапленні ад палёту вашых фантазій і ад вашых творчых работ! 

Акцыя "Беларуская казка - розуму падказка" выходзіць на фінішную прамую, застаецца ўсяго некалькі дзён для размяшчэння работ у адной ці некалькіх з 8 намінацый. Напрыканцы тыдня пачнецца падвядзенне вынікаў. Таму прагледзьце, калі ласка, каб вашы работы былі правільна падпісаны ў адпаведнасці з нормамі беларускай мовы.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на адрас электроннай пошты бібліятэкі ДУА "Сярэдняя школа № 1 г.Мінска імя В.П.Чкалава"  biblio.sch1@minsk.edu.by ці на электронны адрас нашага блога "Школьныя бібліятэкары горада Мінска" sch.biblio@yandex.by.

А на сённяшні дзень рэгістрацыю прайшлі больш за 100 чалавек, якія размясцілі ў агульнай колькасці на дошцы Padlet амаль 150 работ. 

Спяшайцеся далучыцца!  




Комментариев нет:

Отправить комментарий