понедельник, 26 февраля 2024 г.

Родная мова гучыць і ў шосты школьны дзень


Не пераставала гучаць родная мова і ў шосты школьны дзень!

У бібліятэцы сярэдняй школы № 56 Маргарыта Леанідаўна Лапко зладзіла гульню-конкурс «Ведай і любі родную мову!». 

Мерапрыемства было накіравана на развіццё інтэлектуальных здольнасцяў вучняў; на стварэнне ўмоў для абуджэння цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, да гісторыі роднага краю, традыцый беларускага народа; на выпрацоўванне ўмення працаваць у камандзе; на выхаванне пачуцця павагі і любові да ўсяго роднага, беларускага.

Удзельнікамі сталі вучні 7-х класаў. Дзеці сабраліся ў бібліятэцы для таго, каб зноў адчуць, наколькі багатая, мілагучная і прыгожая наша мова, каб паказаць свае веды і моўную эрудыцыю. Гульня прайшла ў атмасферы добразычлівасці: дзеці замянялі фразеалагізмы адным словам (конкурс «Адным словам»); аднаўлялі рассыпаныя прыказкі і растлумачвалі іх сэнс (конкурс «З народнай мудрасці»); разблытвалі сямейны клубок, каб зразумець «хто ёсць хто» (конкурс «Сваякі?»); вылучалі лішнія словы і абгрунтоўвалі сваю думку (конкурс «Чужы сярод сваіх»); вызначалі, назвы якіх месяцаў прапушчаны ў пададзеных прыкметах (конкурс «Беларускі каляндар»); падбіралі да слоў сінонімы (конкурс «Эстафета»); па ўрыўкам з тэкстаў беларускіх пісьменнікаў называлі твор і аўтара (конкурс «Творы і аўтары»); адказвалі на розныя пытанні (конкурс «Інтэлектуальны бой»); шукалі сярод розных слоў тое, што прапанавалі б з’есці сваім гасцям (конкурс «Беларускія стравы») і ,нарэшце, з дапамогай тлумачальных слоўнікаў паведамлялі ўсім, што азначае тое ці іншае слова (конкурс «Словаведы»).

Мерапрыемства скончылася падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджваннем каманды-пераможцы.




У бібліятэцы гімназіі № 5 (загадчык Наталля Леанідаўна Пупышава) адбылася віктарына-падарожжа "Пазнай Беларусь!"

У сярэдняй школе № 46 г.Мінска пад кіраўніцтвам загадчыка бібліятэкі Чэкулаевай Наталлі Барысаўны адбылася гадзіна выразнага чытання "Мой родны кут".





Комментариев нет:

Отправить комментарий