пятница, 23 февраля 2024 г.

Святкуем смакуючы

 Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову! 

Якуб Колас

На працягу ўсяго тыдня ў бібліятэках устаноў адукацыі праходзяць мерапрыемствы з нагоды Дня роднай мовы.

Давайце прыадчынім дзверы і зазірнем ў некаторыя!

У бібліятэцы 74-й гімназіі для вучняў трэціх класаў Святлана Аляксандраўна Шэлех правяла літаратурны час 'Сэрцам роднага слова краніся...". 

Пявуча гучала Беларускае Слова ў бібліятэцы. Дзеці з задавальненнем чыталі і слухалі вершы беларускіх паэтаў і адгадвалі каверзныя загадкі на роднай мове


Незвычайная выстава ў бiблiятэцы ДУА "Сярэдняя школа 173 г. Мiнска" сустракае чытачоў шчырасцю і цеплынёй

У школе №162 тыдзень беларускай мовы пачаўся пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!” Усе  віталіся па-беларуску, адказвалі на пытанні па-беларуску, слухалі музычныя беларускія кампазіцыі, адгадвалі загадкі, крыжаванкі, успаміналі беларускія прымаўкі, прызнаваліся ў любві да роднай мовы. Асабліва актыўныя вучні чыталі творы беларускіх пісьменнікаў.

Таксама чытачам бібліятэкі, загадчык Марына Мікалаеўна Перавалава, была прапанавана цікавая кніжная выстава, у якой адлюстраваны  амаль усе аддценні роднага слова, дзе дзеці змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускай літатратуры – класікаў і сучасных аўтараў.

Асабліва захапіла дзяцей, а таксама і педагогаў, акцыя “Сэрца любімых слоў на роднай мове”, дзе кожны жадаючы мог размясціць сваё маленькае сардэчка з беларускімі словамі, сярод якіх найбольш запамінальныя– людскасць, апахавэлак, пачвара.

Вучням і настаўнікам  прапанавалася “пакаштаваць на смак” беларускую мову з нашага цудоўнага кошыка літаратурных прысмакаў.

Кожны атрымаў шмат уражанняў і добры настрой!



У бібліятэцы сярэдняй школы №56 для вучняў 4-х класаў адбылася пазнавальная гульня «У свеце дзіцячых пісьменнікаў».  

Мерапрыемства было накіравана на знаёмства ўдзельнікаў з творамі беларускіх дзіцячых пісьменнікаў; на выхаванне любові і павагі да роднай літаратуры; на пашырэнне кругагляду вучняў; на актывізацыю чытацкага інтарэсу да самастойнага пошуку кніг; на развіццё ўмення працаваць у камандзе.

Пазнавальная гульня паказала, што вучні 4-х класаў многа ведаюць, любяць кніжкі, чытаюць іх уважліва. Бібліятэкар Кавалёва Вольга Уладзіміраўна падзякавала ўсім удзельнікам гульні за тое, што прыйшлі на мерапрыемства і параіла чытаць кнігі беларускіх пісьменнікаў, якія ёсць у школьнай бібліятэцы

У сярэдняй школе № 105 таксама прайшло мерапрыемства да Дня роднай мовы. Таццяна Вікенцьеўна Шульская, загадчык бібліятэкі, паразмаўляла з вучнямі пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць яе захавання. Быў праведзены агляд кніжнай выставы, дзе дзеці пазнаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў, якія ёсць у бібліятэчным фондзе.  Пасля была праведзена гульня “Назаві слова”, спаборнічалі ў конкурсе “Пазнай твор па яго пачатку”, чыталі вершы на роднай мове.

Падчас апытання “Якое беларускае слова вам  найбольш падабаецца” ў лідары выйшла слова “Дзякуй!”
У бібліятэцы гімназіі №5 пад кіраўніцтвам Пупышавай Наталлі Леанідаўны вучні паўдзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне "Смак беларускай мовы"

Не засталася ўбаку ад святкавання Міжнароднага дня роднай мовы і бібліятэка сярэдняй школы №1 сталіцы. Для сваіх чытачоў Таццяна Аляксандраўна Пасуднеўская, загадчык бібліятэкі, і Зінаіда Мікалаеўна Кляшчонак, бібліятэкар, падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў, пазнаёміцца бліжэй  з якімі кожны зможа на старонках сайта "Библиоteka" http://biblio.sch1.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=39433



Беларускія народныя казкі – наша нацыянальнае багацце, наш гонар, імі захапляюцца не толькі беларусы, але і жыхары іншых краін свету.
Святлана Фёдараўна Шпакава, загадчык бібліятэкі сярэдняй школы № 197, запрашае ў казачнае падарожжа ў блозе "Библиоизюминки" ("Бібліяразынкі")   https://svetlanashpakova.blogspot.com/2024/02/blog-post_21.html

З беларускімі казкамі пазнаёміла дзетак загадчык бібліятэкі гімназіі № 21 Наталля Віктараўна Шашкевіч. Мерапрыемства з выкарыстаннем матэрыялаў Святланы Фёдараўны Шпакавай і акцыі "Беларуская казка - розу падказка", што змяшчаюцца на агульнадаступнай платформе, прайло на "ўра"! Дзеці былі ў захапленні!


Вiктарыны, квэсты, конкурсы на лепшыя вершы пад кіраўніцтвам загадчыка бібліятэкі Тамары Адольфаўны Еўсіевіч прайшлi у бiблiятэцы сярэдняй школы № 172


З нагоды свята настаўнікі беларускай мовы сталічнай сярэдняй школы № 4 разам з вучнямі старэйшых класаў i бiблiятэкай школы пад кіраўніцтвам Бадзюковай Ларысы Іванаўны арганізавалі "Квэст сапраўднага беларусіка", магчымасць прайсі які была ў вучняў 4-11 класаў. Удзел у гульні прынялі больш за 60 чалавек. Квэст складаўся з 7 станцый, кожная з якіх мела свае заданні: крыжаванкі, філворды, шыфраванкі, загадкі і іншыя. Сімвалічнай была колькасць заданняў на кожнай станцыі, а менавіта 21 варыянт! Кожны перапынак ля станцый стаяў натоўп вучняў, якія хацелі дайсці да фіналу і атрымаць узнагароду. Дзень прайшоў хутка і пазнавальна, удзельнікі былі задаволены і папоўнілі свой лексічны запас новымі беларускімі словамі http://sch4.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=1081




Трэба любiць, ведаць i шанаваць мову свайго народа i ўмець дасканала валодаць ею 
Я. Колас

Комментариев нет:

Отправить комментарий